Выніковы дакумент Агульнага сходу Мінскай епархіі 20 снежня 2018 года
Документ принят Общим собранием Минской епархии 20 декабря 2018 года.
Агульны сход Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, заслухаўшы даклад мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і выступленні іншых удзельнікаў гэтага сходу, вызначае:
1. Напярэдадні светлага свята Ражджаства Хрыстовага і Новага году падзякаваць Госпаду Уседзяржыцелю за Яго невымоўную ласку, яўленую народу Беларусі ў 2018 годзе, за мір, спакой і дабрабыт у Айчыне нашай.
2. У год 220-годдзя з дня нараджэння і 150-годдзя з дня блажэннага скону мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі) падкрэсліць веліч місіянерскага і асветніцкага подзвігу гэтага дзівоснага архіпастыра і яго паплечнікаў, праца якіх садзейнічала пераадоленню духоўнага падзелу беларускага народа, усталяванню міру і згоды на Беларускай зямлі, развіццю і ўмацаванню самабытнай культуры нашага народа. Выказаць удзячнасць арганізатарам і ўдзельнікам праведзеных на працягу 2018 года мерапрыемстваў, закліканых ушанаваць і ўвекавечыць памяць мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі).
3. Па-сыноўску дзякаваць Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу за бацькоўскую апеку пра дзяцей Беларускай Праваслаўнай Царквы і нястомнае навучэнне народа Божага жыццю па праўдзе Хрыстовай.
4. Выказаць асаблівую ўдзячнасць і падзяку Прадстаяцелю нашай Святой Рускай Праваслаўнай Царквы, Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, за яго Першасвяціцельскі візіт у горад Мінск, які адбыўся з 13 па 15 кастрычніка 2018 года, здзяйсненне богаслужэння ў Свята-Духавым кафедральным саборы і асвячэнне храма ў гонар Усіх святых. З падзякай Госпаду адзначыць, што наведванне Беларусі Свяцейшым Патрыярхам Кірылам паслужыла ўмацаванню духоўнага адзінства праваслаўных народаў Святой Русі.
5. Выказаць сардэчную падзяку Яго Свяцейшасці і Праасвяшчэнным архіпастырам - членам Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы за правядзенне Свяшчэннага Сінода на Беларускай зямлі. Адзначыць, што здзейсненае пасяджэнне Свяшчэннага Сінода ў Мінску яскрава сведчыць аб высокай ацэнцы Яго Свяцейшасцю значнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы і прызнанні заслуг яе шматгадовага архіпастыра — мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
6. Дзякаваць Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу і членам Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы за цвёрдае і непахіснае стаянне за чысціню канонаў і вучэнне Праваслаўнай Царквы Хрыстовай.
7. Аднагалосна падтрымаць рашэнне Свяшчэннага Сінода аб прызнанні немагчымым далейшага знаходжання ў еўхарыстычных зносінах з Канстанцінопальскай Царквой у сувязі з антыкананічнымі дзеяннямі Канстанцінопальскага Патрыярхату на тэрыторыі Украіны. Заклікаць клір, манахаў і набожных міран Мінскай епархіі цвёрда прытрымлівацца рашэння, прынятага Свяшчэннаначаллем нашай Царквы 15 кастрычніка 2018 года.
8. Выказаць шчырую падтрымку Блажэннейшаму мітрапаліту Кіеўскаму і ўсяе Украіны Ануфрыю, епіскапату і ўсёй паўнаце Украінскай Праваслаўнай Царквы і працягнуць узнашэнне малітваў аб брацкім народзе Украіны.
9. Працягнуць узносіць за Бажэственнай літургіяй у храмах і манастырах Мінскай епархіі малітоўныя прашэнні аб адзінстве Святога Праваслаўя, заклікаўшы духавенства і вернікаў Мінскай епархіі ўзмацніць свае малітвы аб дараванні Царкве Хрыстовай міру, аднадумства і любові.
10. Прасіць мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, прыняць сардэчнае віншаванне з 40-годдзем свяціцельскага служэння ў Беларусі і падзяку за шматгадовую самаадданую руплівасць у кіраванні Беларускай Праваслаўнай Царквой.
11. Па-сыноўску дзякаваць мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, за працу па непасрэднаму кіраўніцтву царкоўным жыццём, рэгулярныя малітоўныя зносіны з клірам і багалюбівымі міранамі Мінскай епархіі, натхнёную пропаведзь Евангелля, пастырскую і адміністрацыйную дбайнасць у ўладкаванні епархіяльнага жыцця.
12. З задавальненнем адзначыць здзейсненае рукапалажэнне архімандрыта Ігнація (Луковіча) у епіскапа Бараўлянскага, вікарыя Мінскай епархіі. Выказаць Праасвяшчэннаму епіскапу Ігнацію малітоўнае пажаданне благадатнай дапамогі Божай у будучай архіпастырскай працы.
13. Выказаць шчырую ўдзячнасць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за стварэнне ў нашай краіне спрыяльных умоў свабоды веравызнання, павагі да правоў вернікаў і канструктыўнае супрацоўніцтва з Праваслаўнай Царквой.
14. Выказаць глыбокую і сардэчную падзяку Кіраўніку дзяржавы за ласкавую гасціннасць, панесеныя выдаткі і праведзеную сустрэчу на вышэйшым узроўні са Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, членамі Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, і Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.
15. Дзякаваць архімандрыту Сергію (Брычу), кіраўніку спраў Мінскай Экзархіі, за зробленую рэканструкцыю ў Свята-Духавым саборы, за правядзенне богаслужэння і прыём Свяцейшага Патрыярха і членаў афіцыйнай дэлегацыі.
16. Дзякаваць протаіерэю Фёдару Поўнаму, настаяцелю Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска, благачыннага 4-й Мінскай гарадской акругі, за паспяховае завяршэнне шматгадовай працы па будаўніцтву храма ў гонар Усіх святых горада Мінска і за прыём ганаровых гасцей.
17. Дзякаваць Слесараву Аляксандру Валер'евічу, прарэктару па навуковай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі, за падрыхтоўку і правядзенне міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай памяці незабыўнага мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі), і за даклад аб прычынах спынення царкоўных зносін Рускай Праваслаўнай Царквы з Канстанцінопальскім Патрыярхатам у сувязі з яго антыкананічнымі дзеяннямі на тэрыторыі Украіны.
18. Дзякаваць протаіерэю Сергію Гардуну, першаму прарэктару Інстытута тэалогіі БДУ, за даклад аб маючым адбыцца святкаванні ў 2019 годзе 180-годдзя Полацкага сабора і аб знакавай ролі ўзгадваемай падзеі ў жыцці беларускага Праваслаўя.
19. Звярнуць увагу на асаблівую значнасць юбілейнай даты надыходзячага года - 180-годдзя Полацкага царкоўнага сабора, які скасаваў Брэсцкую царкоўную унію і спыніў рэлігійнае супрацьстаянне ў землях Беларусі. Заклікаць духавенства, манахаў і міран да актыўнага ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да святкавання гадавіны гэтай знамянальнай падзеі, якая паклала канец шматвяковаму балючаму падзелу ў нашай Айчыне.
20. Сардэчна дзякаваць генеральнаму дырэктару ААТ «Мінатэль» Дмухоўскай Ірыне Алегаўне і калектыву, які ўзначальваецца ёю, за ветлівую гасціннасць і прадстаўленую магчымасць правядзення агульнага сходу Мінскай епархіі ў гасцініцы «Беларусь».
21. Дзякаваць аргкамітэту Агульнага сходу, сакратарыяту, рэдакцыйнай камісіі, канцылярыю і супрацоўнікам іншых служб Мінскага епархіяльнага ўпраўлення за годную падрыхтоўку і правядзенне Агульнага сходу Мінскай епархіі ў 2018 годзе.