Выніковы дакумент Агульнага сходу Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы 22 снежня 2016 года
22 декабря 2016 года в конференц-зале гостиницы «Беларусь» состоялось Общее собрание Минской епархии.
Агульны сход Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, заслухаўшы даклад мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, выступленні іншых удзельнікаў гэтай сустрэчы і ганаровых гасцей Агульнага сходу, вызначае:
- Узнесці хвалу Богу за Яго невымоўную ласку, умацавальную дапамогу і падараваныя беларускаму народу ў адыходзячым 2016 годзе мір і дабрабыт.
- Дзякаваць Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу за высокую ацэнку прац архіпастыраў, духавенства і набожных вернікаў Мінскай епархіі ў 2015 годзе, а таксама за традыцыйна добрае стаўленне і бацькоўскую любоў, якую Яго Свяцейшасць праяўляе да Беларускай Праваслаўнай Царквы.
- Па-сыноўску дзякаваць Свяцейшаму Патрыярху і удзельнікам Архіерэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы, які праходзіў 2-3 лютага 2016 года ў горадзе Маскве, за прынятае рашэнне аб агульнацаркоўным праслаўленні і шанаванні шасці беларускіх святых:
- прападобнага Елісея Лаўрышаўскага;
- прападобнага Марціна Тураўскага;
- свяціцеля Міны, епіскапа Полацкага;
- святога дабравернага князя Расціслава (у хрышчэнні Міхаіла) Смаленскага;
- свяціцеля Сімяона, епіскапа Полацкага;
- святой праведнай княгіні Сафіі Слуцкай.
- Выказаць падзяку мітрапаліту Філарэту, Ганароваму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, за яго нястомныя малітвы, актыўны ўдзел у працы пасяджэнняў Сінода Беларускага Экзархату, рэгулярнае здзяйсненне богаслужэнняў і свяціцельскі клопат аб душах кліра і паствы.
- Дзякаваць мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, за працу па кіраванні царкоўным жыццём Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
- Выказаць падзяку Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за ўвагу да надзённых пытанняў царкоўнага жыцця, высокую ацэнку значнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы ў жыцці сучаснай Беларусі, увагу да патрэб праваслаўных вернікаў, а таксама традыцыйную падтрымку асветніцкіх і патрыятычных ініцыятыў Царквы.
- Дзякаваць прадстаўнікам органаў дзяржаўнай улады, якія прымалі ўдзел у рабоце Агульнага сходу Мінскай епархіі 2016 года. Радуемся вынікам нашага шматгадовага супрацоўніцтва і канструктыўнага ўзаемадзеяння, накіраванага на карысць Беларусі і яе жыхароў, і спадзяемся на далейшае цеснае і плённае супрацоўніцтва.
- Выказаць падзяку старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату) протаіерэю Іаану Задарожыну за змястоўны даклад. Звярнуць асаблівую ўвагу на парафіяльны ўзровень работы з моладдзю. Варта больш надаваць увагі арганізацыі і правядзенню розных царкоўных і царкоўна-грамадскіх моладзевых місіянерскіх і духоўна-адукацыйных праектаў.
- Выказаць задавальненне бягучым станам і ходам работ па праектаванні і падрыхтоўцы будаўніцтва ў межах вуліц Ракаўскай і Вызвалення горада Мінска храма Уваскрасення Славушчага і шматфункцыянальнага духоўна-асветніцкага комплексу будынкаў Мінскай Экзархіі.
- Выказаць падзяку рэдакцыі часопіса «Ведамасці Мінскай мітраполіі» на чале з галоўным рэдактарам Андрэем Юр'евічам Харытонавым за адраджэнне афіцыйнага друкаванага органа Мінскай епархіі. Заклікаем духавенства і вернікаў Мінскай епархіі аказваць усю магчымую інфармацыйную і матэрыяльную падтрымку выданню.
- Звярнуць увагу на асаблівую значнасць духоўнай адукацыі, яе абавязковасць для ўсіх клірыкаў і манаскіх асоб Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, а таксама на неабходнасць адкрыцця ў Мінскай епархіі курсаў павышэння кваліфікацыі для святароў і асоб манаскага стану і іх абавязковага праходжання.
- Епархіяльнаму аддзелу адукацыі і катэхізацыі звярнуць асаблівую ўвагу на працу па актывізацыі дзейнасці і развіцці царкоўна-прыходскіх і нядзельных школ. Варта кантраляваць якасць асветы, катэхізацыі і ажыццяўляць абавязковае правядзенне на ўсіх без выключэння прыходах Мінскай епархіі катэхізічных гутарак з прыхаджанамі ўсіх узростаў.
- Звярнуць увагу епархіяльных аддзелаў на неабходнасць якасна выконваць ускладзеныя на іх послухі і каардынаваць адпаведную дзейнасць на ўзроўні благачынняў і прыходаў.
- Дзякаваць адміністрацыі ААТ «Мінатэль» і асабіста Генеральнаму дырэктару Ірыне Алегаўне Дмухоўскай за прадстаўленую магчымасць правядзення Агульнага сходу Мінскай епархіі ў памяшканнях гасцініцы «Беларусь».
- Дзякаваць Аргкамітэту Агульнага сходу, Сакратарыяту і Канцылярыі Мінскай епархіі за годную падрыхтоўку і каардынацыю працы Агульнага Епархіяльнага сходу 2016 года.