Заява Агульнага сходу Мінскай епархіі ад 20 снежня 2018 года
Принято в связи с посягательством Константинопольского Патриархата на каноническую территорию Русской Православной Церкви, проведением так называемого объединительного собора в Киеве и образованием в Украине новой псевдоцерковной структуры.
У сувязі з сітуацыяй, якая склалася — замахам Канстанцінопальскага Патрыярхату на кананічную тэрыторыю Рускай Праваслаўнай Царквы, правядзеннем так званага аб'яднальнага сабора ў Кіеве і стварэннем на Украіне новай псеўдацаркоўнай структуры — Агульны сход Мінскай епархіі пастанавіў:
- Аднагалосна падтрымаць рашэнні Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы, Архіерэйскага савета Мінскай мітраполіі, Епархіяльнага савета Мінскай епархіі аб прызнанні немагчымым далейшага знаходжання ў еўхарыстычнай зносінах з Канстанцінопальскім Патрыярхатам.
- Выказаць шчырую сыноўнюю падзяку Свяцейшаму патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу за цвёрдасць у стаянні за чысціню царкоўных канонаў і нястомную працу ў справе захавання адзінства Царквы.
- Выказаць братэрскую падтрымку Блажэннейшаму мітрапаліту Кіеўскаму і ўсяе Украіны Ануфрыю, епіскапату і ўсёй паўнаце Украінскай Праваслаўнай Царквы і працягнуць узнашэнне асаблівых малітваў аб дараванні ім дапамогі Божай у нясенні вызнаўчага подзвігу.
- Заклікаць духавенства і народ Божы Мінскай епархіі берагчы чысціню святой Праваслаўнай веры, адзінства Праваслаўнай Царквы і цвёрда прытрымлівацца прынятага Свяшчэннаначаллем рашэння. Правесці на прыходах Мінскай епархіі працу па тлумачэнню пазіцыі Рускай Праваслаўнай Царквы ў сувязі з падзеямі, якія ў цяперашні час адбываюцца ў Украіне.
- Працягнуць узносіць малітвы аб больш хуткім вырашэнні канфлікту на зямлі Украіны, вылячэнні расколу на кананічнай тэрыторыі Украінскай Праваслаўнай Царквы, каб сярод братэрскага народу Украіны запанавалі мір, цярпенне, згода і сапраўдная хрысціянская любоў.
- Прызнаць раскольніцкай супольнасцю так званую Аўтакефальную праваслаўную царкву Украіны на чале з так званым мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Украіны Епіфаніем. Растлумачыць кліру і прыхаджанам Мінскай епархіі немагчымасць саслужэння з «духавенствам» названай некананічнай структуры і ўдзелу ў здзяйсняемых ёю «таінствах».