-
Пасланне Свяцейшага Патрыярха Кірыла ў Нядзелю святых жанчын-міраносіц
03 мая 2020«Ціхія і лагодныя жанчыны, якія суправаджалі Хрыста ў яго зямных вандраваннях, маўкліва стаялі каля Крыжа і сэрцам саўкрыжоўваліся Госпаду Іісусу. Яны нікому нічога не імкнуліся даказаць, не патрабавалі для сябе павагі сесьці па правую або левую руку ад Спасіцеля, у Яго Царстве. Яны проста лагодна, цярпліва і з глыбокай пакорай служылі Хрысту. І таму, быць можа, ён і спадобіў іх вялікага гонару: стаць апосталамі для саміх апосталаў, прынесці добрую вестку бліжэйшым вучням Спасіцеля», — гаворыцца ў Патрыяршым пасланні.
падрабязна » -
У Гомельскай епархіі стартаваў літаратурны конкурс «Праваслаўе — мая надзея!»
01 мая 2020Удзельнікі конкурсу павінны самастойна накіраваць свае творы па адрасе lit@eparhiya.by да 1 жніўня 2020 года. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца на традыцыйных «Славянскіх літаратурных дажынках-2020».
падрабязна » -
30 красавіка 2020
«Памятайце, што нядбалае стаўленне або свядомае невыкананне санітарных нормаў, а таксама любыя заклікі ігнараваць заснаваныя на кампетэнтным меркаванні ўрачоў інструкцыі Свяшчэннаначалля Царквы ў перыяд эпідэміі з'яўляюцца не сведчаннем веры або «стаяння ў праўдзе», але злачынствам супраць блізкіх, а значыць — і супраць Бога», — гаворыцца ў заяве.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю іерэя Генадзя Буцько
29 красавіка 2020Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, выказаў спачуванне ў сувязі з заўчаснай смерцю іерэя Генадзя Буцько, клірыка Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска.
падрабязна » -
Адышоў да Госпада іерэй Генадзь Буцько
29 красавіка 2020На 57-м годзе жыцця пасля цяжкага захворвання, выкліканага каронавіруснай інфекцыяй, спачыў іерэй Генадзь Буцько, клірык Мінскай епархіі. Айцец Генадзь нарадзіўся ў 1963 годзе ў Мінску. Прыняўшы рашэнне прысвяціць сваё жыццё Царкве Хрыстовай, у 2003 годзе быў рукапаложаны мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам у дыяканскі, а затым у прасвітарскі сан. Нёс святарскае служэнне ў Петра-Паўлаўскім саборы сталіцы. У айца Генадзя засталіся чацвёра дзяцей.
падрабязна » -
Міністэрства аховы здароўя і Царква заклікаюць вернікаў, якія ачунялі пасля COVID-19, здаць плазму
28 красавіка 2020Каштоўныя кампаненты крыві з антыцеламі COVID-19 неабходныя для пералівання плазмы цяжкахворым пацыентам. Па прыкладзе Кітая, дзе практыкаваўся дадзены метад лячэння, зараз у Беларусі, а таксама ў Расіі і многіх краінах ЕС укараняюць такую методыку дапамогі цяжкім пацыентам.
падрабязна » -
27 красавіка 2020
Распараджэнне Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла аб адказнасці за невыкананне ўказанняў, накіраваных на абмежаванне распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі.
падрабязна » -
Выйшаў чарговы нумар біблейскага альманаха «Скрыжалі»
25 красавіка 2020Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі апублікавала дзевятнаццаты нумар біблейскага альманаха «Скрыжалі». Нумар выдадзены ў серыі «Новазапаветныя даследаванні» па рэкамендацыі кафедры біблеістыкі багаслоўя Мінскай духоўнай акадэміі.
падрабязна » -
Зварот Патрыяршага Экзарха да беларускіх урачоў у перыяд складанай эпідэміялагічнай сітуацыі
25 красавіка 2020«На ўсіх этапах свайго гістарычнага быцця Царква Хрыстова благаслаўляла працу ўрачоў. Многія праваслаўныя святыя як старажытнага, так і новага часу былі ўрачамі і лекарамі. І сёння Праваслаўная Царква шчыра моліцца Богу за Вас», — гаворыцца ў звароце.
падрабязна » -
Выйшаў новы нумар навуковага часопіса «Працы Мінскай духоўнай акадэміі»
25 красавіка 2020Выданне арыентавана на праваслаўных святароў і міран, выкладчыкаў і студэнтаў багаслоўскіх навучальных устаноў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі біблеістыкі, багаслоўя, царкоўнай гісторыі, кананічнага права і іншых напрамкаў царкоўнай навукі.
падрабязна » -
Мінская духоўная акадэмія зачынена на каранцін
23 красавіка 2020У сувязі з нябяспечнай эпідэміялагічнай сітуацыяй Мінская духоўная акадэмія і храм свяціцеля Кірыла Тураўскага зачынены да 10 мая. Па нядзелях духавенствам храма без удзелу прыхаджан будзе здзяйсняцца Літургія. Імёны для памінання можна адправіць праз СМС, Viber, Telegram або WhatsApp на нумар +375-25-7404819.
падрабязна » -
У Лізавецінскім манастыры Мінска прыняты меры засцярогі
23 красавіка 2020У дзвюх насельніц Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска пацверджаны дыягназ COVID-19. У абіцелі таксама маюцца сёстры з сімптомамі вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі, таму ў манастыры прыняты рэкамендуемыя меры засцярогі. Хворыя сёстры жывуць асобна, ім аказваецца медыцынская дапамога.
падрабязна » -
Царква перадала РНПЦ медэкспертызы і рэабілітацыі рэцыркулятары паветра
22 красавіка 2020Абсталяванне прызначана для ачышчэння паветра ў памяшканнях ад хваробатворных мікраарганізмаў, што дазволіць зрабіць знаходжанне пацыентаў і персаналу ў медцэнтры больш бяспечным. РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі ў пасёлку Гарадзішча рыхтуецца прымаць на рэабілітацыю пацыентаў, якія перанеслі каронавірус.
падрабязна » -
Усіхсвяцкі прыход Мінска правёў акцыю «Добрае сэрца»
21 красавіка 2020У акцыі прынялі ўдзел больш за 50 рабят з моладзевага руху, якія сабралі сродкі для закупкі падарункаў дзецям з дзіцячых дамоў, шматдзетным сем'ям і сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці, а таксама пажылым парафіянам Усіхсвяцкай парафіі.
падрабязна » -
Архіепіскап Навагрудскі Гурый: Усякая хвароба — гэта наведванне Божае
21 красавіка 2020Успенскі Жыровіцкі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр прыпыняе прыём паломнікаў да 10 мая. Гэта звязана з эпідэміялагічнай сітуацыяй. Намеснік манастыра архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый шпіталізаваны з пнеўманіяй. На 21 красавіка стан ўладыкі стабільны, ёсць паляпшэнне медыцынскіх паказчыкаў.
падрабязна »