-
У Мінскай духоўнай семінарыі адбудзецца VII адкрытая канферэнцыя «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыі»
22 лістапада 2019Арганізатарамі форуму выступаюць: Мінская духоўная семінарыя, Упраўленне каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» і МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла».
падрабязна » -
Брэсцкая моладзь перамагла ў міжнароднай інтэлектуальнай гульні «Медыцына і Біблія»
22 лістапада 2019У мерапрыемстве, арганізаваным асветніцкім аддзелам Астанайскай епархіі Казахстанскай мітраполіі, прынялі ўдзел каманды з 8 краін: Расіі, Беларусі, Кыргызстана, Узбекістана, Казахстана, Літвы, Латвіі і Германіі.
падрабязна » -
Выстаўка «Чалавек і стварэнне» адкрылася ў Рэчыцы
22 лістапада 201919 лістапада ў эколага-культурным цэнтры горада Рэчыцы адкрылася царкоўна-экалагічная выстаўка «Чалавек і стварэнне». Выстаўка распавядае пра тое, чаму чалавек закліканы захоўваць прыроду і клапаціцца аб нашым агульным доме — планеце Зямля. Падтрымку ў правядзенні выстаўка аказвае Аддзел адукацыі Рэчыцкага райвыканкама.
падрабязна » -
22 лістапада 2019
21 лістапада Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў XIX штогадовую цырымонію ўручэння прэмій імя Свяцейшага Патрыярха Аляксія II Міжнароднага грамадскага фонду адзінства праваслаўных народаў «За выдатную дзейнасць па ўмацаванню адзінства праваслаўных народаў. За зацвярджэнне і прасоўванне хрысціянскіх каштоўнасцяў у жыцці грамадства» за 2018 год.
падрабязна » -
21 лістапада 2019
21 лістапада, у свята Сабора Архістратыга Міхаіла і іншых Нябесных Сіл бясплотных, у кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля ў Маскве працягнуліся ўрачыстасці з нагоды 50-годдзя манаскага пострыгу і рукапалажэння ў свяшчэнны сан Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
падрабязна » -
20 лістапада 2019
20 лістапада, па завяршэнні Бажэственнай літургіі ў кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля ў Маскве, у троннай зале Патрыяршых пакояў кафедральнага храма Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыняў віншаванні з 50-годдзем з дня манаскага пострыгу і пасвячэння ў свяшчэнны сан, а таксама з днём нараджэння.
падрабязна » -
20 лістапада 2019
20 лістапада Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля ў Маскве. У гэты дзень Яго Свяцейшасці споўнілася 73 гады.
падрабязна » -
У Барысаў прыбудзе часціца мошчаў свяціцеля Лукі (Война-Ясянецкага)
20 лістапада 2019Па благаславенню епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна 6 снежня ў 16:00 у кафедральны сабор Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава прыбудзе часціца святых мошчаў свяціцеля Лукі (Война-Ясянецкага), архіепіскапа Сімферопальскага і Крымскага.
падрабязна » -
У Бабруйскай епархіі адбыліся курсы павышэння кваліфікацыі для педагогаў-рэлігіязнаўцаў
20 лістапада 2019Па благаславенню епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма ў горадзе Бабруйску адбыліся другія епархіяльныя курсы павышэння кваліфікацыі для педагогаў-рэлігіязнаўцаў па праграме «Духоўныя і культурныя традыцыі беларускага народа».
падрабязна » -
Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Прадстаяцеля Рускай Царквы з днём нараджэння
20 лістапада 2019Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём нараджэння.
падрабязна » -
У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прайшла канферэнцыя «Духоўнасць. Моладзь. Айчына»
19 лістапада 201918 лістапада на базе Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбылася рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя «Духоўнасць. Моладзь. Айчына», прымеркаваная да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якое будзе адзначацца ў будучым 2020 годзе.
падрабязна » -
17 лістапада 2019
17 лістапада, у Нядзелю 22-ю пасля Пяцідзесятніцы, адбыліся аб'яднаныя ўрачыстасці з нагоды актавага дня Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірыла Тураўскага і актавага дня Мінскага духоўнага вучылішча.
падрабязна » -
16 лістапада 2019
16 лістапада, напярэдадні Нядзелі 22-й пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел наведаў прыём у гонар удзельнікаў II Бакінскага саміту рэлігійных лідараў свету
15 лістапада 201914 лістапада ў культурным цэнтры імя Гейдара Аліева адбыўся прыём ад імя Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева ў гонар кіраўнікоў дэлегацый, якія прыбылі ў Баку для ўдзелу ва II Бакінскім саміце рэлігійных лідараў свету.
падрабязна » -
14 лістапада 2019
14 лістапада ў ходзе знаходжання ў Баку Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл наведаў кафедральны сабор святых Жанчын-міраносіц. Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы здзейсніў чын малога асвячэння кафедральнага храма пасля маштабных рэстаўрацыйных работ.
падрабязна »