-
07 кастрычніка 2018
Богаслужэнне было здзейснена 7 кастрычніка, напярэдадні Дня памяці знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага.
падрабязна » -
07 кастрычніка 2018
Блажэннейшы Мітрапаліт Варшаўскі і ўсёй Польшчы Сава заклікаў Свяцейшага Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея склікаць Сінаксіс Прадстаяцеляў Праваслаўных Цэркваў з тым, каб абмеркаваць украінскае царкоўнае пытанне.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца штогадовая навуковая канферэнцыя
06 кастрычніка 201815 лістапада ў Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца III Міжнародная навуковая канферэнцыя «Царкоўная навука ў пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця». Тэзісы дакладаў і заяўкі ўдзельнікаў прымаюцца да 8 лістапада.
падрабязна » -
06 кастрычніка 2018
6 кастрычніка, напярэдадні Нядзелі 19-й пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейснілі усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Агучана папярэдняя праграма Патрыяршага візіту ў Беларусь
05 кастрычніка 2018Форма для акрэдытацыі на асвятленне візіту Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і членаў Свяшчэннага Сінода будзе апублікавана на афіцыйным сайце Беларускай Праваслаўнай Царквы ў бліжэйшы час.
падрабязна » -
05 кастрычніка 2018
5 кастрычніка паміж УА «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна» і Тураўскай епархіяй адбылося падпісанне дагавора аб выкананні навукова-даследчай працы «Праваслаўная спадчына Беларусі ў навучальным і выхаваўчым працэсах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі».
падрабязна » -
05 кастрычніка 2018
5 кастрычніка ў актавай зале Мінскай духоўнай семінарыі па благаславенню рэктара архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя адбылася прэзентацыя кнігі протадыякана Андрэя Гарбунова «Гісторыя праваслаўных храмаў горада Баранавічы».
падрабязна » -
У Мінску адбылося адкрыццё адукацыйнай праграмы «Праваслаўе і пратэстантызм у дыялогу»
05 кастрычніка 2018Праграма падрыхтавана Хрысціянскім адукацыйным цэнтрам імя святых Мяфодзія і Кірыла сумесна з Інстытутам міжцаркоўных сувязяў Вестфаліі ў рамках міжцаркоўнага супрацоўніцтва паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Евангелічнай царквой Вестфаліі.
падрабязна » -
Памяць загінуўшых удзельнікаў Першай сусветнай вайны ўшанавалі ў Паставах
04 кастрычніка 2018Запамінальнай падзеяй для пастаўчан і гасцей горада стала перапахаванне на гарадскіх могілках астанкаў 106 салдат Рускай Імператарскай арміі, якія загінулі ў гады Першай сусветнай вайны.
падрабязна » -
04 кастрычніка 2018
Сваёй мэтай праграма ставіць больш глыбокае знаёмства з жыццём Праваслаўнай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь, багаслоўскімі навучальнымі ўстановамі і богаслужэбнай традыцыяй. У Мінск прыбудуць 14 прадстаўнікоў Евангелічнай царквы Вестфаліі (ФРГ).
падрабязна » -
03 кастрычніка 2018
Удзел у сустрэчы з журналістамі прымуць: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч) і настаяцель Усіхсвяцкага храма протаіерэй Фёдар Поўны.
падрабязна » -
03 кастрычніка 2018
3 кастрычніка мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын на заснаванне царквы і ўзвядзенне крыжа ў будуемым храме ў гонар Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана ў аграгарадку Шаршуны Мінскага раёна.
падрабязна » -
Зацверджаны вынікі IV Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання»
03 кастрычніка 2018На рэспубліканскім этапе конкурсу былі вызначаны пераможцы ў кожнай намінацыі сярод гарадскіх і сельскіх бібліятэк. У выніку пасяджэння рэспубліканскага журы 27 бібліятэк-удзельніц занялі прызавыя месцы.
падрабязна » -
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт наведаў госць з Афона
03 кастрычніка 20182 кастрычніка адбылася сустрэча насельніка манастыра Сіманапетра на Святой Гары Афон іераманаха Яфрэма (Керэстэтзіса) са студэнтамі і супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
падрабязна » -
У Мікольскім манастыры Гомеля пачынаюцца заняткі па асновах хрысціянскай веры
02 кастрычніка 2018Запрашаюцца не толькі тыя, хто хоча падрыхтавацца да прыняцця Таінства Хрышчэння, але і тыя, хто жадае больш даведацца пра хрысціянскае веравучэнне і жыццё Царквы. Заняткі пачнуцца з 10 кастрычніка. Лекцыі чытае архімандрыт Сава (Мажука).
падрабязна »