10-12 лістапада пад Гродна пройдзе 7-й маладзёжны адукацыйны форум «Quo vadis?»
01 лістапада 201710-12 лістапада 2017 года пад Гродна (база адпачынку «Купалінка») пройдзе 7-ы маладзёжны адукацыйны форум «Quo vadis?», які арганізуецца Сінадальным аддзелам па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы сумесна з аддзелам па справах моладзі Гродзенскай епархіі і пры падтрымцы Сінадальнага аддзела па справах моладзі Украінскай Праваслаўнай Царквы.
Форум праводзіцца па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія.
Форум «Quo vadis?» — гэта інтэлектуальная пляцоўка для абмеркавання надзённых пытанняў, якія хвалююць сучасную моладзь. Гэта месца сустрэчы і абмеркаванняў, распрацоўкі новых ідэй і зносін са старымі сябрамі.
Тэма форуму-2017: «Духоўныя практыкаванні».
Тэма форуму задумвалася так, каб кожны змог падумаць, як мы жывем, расцем, чым дыхаем. Напаўняем сваё жыццё святлом і радасцю — ці бяжым па інэрцыі ад справы да справы? Заўважаем прыгажосць у людзях і прыродзе або мыслім звыклымі штампамі, ведаючы загадзя, чаго ад каго можна чакаць? Дзякуем і радуемся малому або выстаўляем жыццю завышаныя патрабаванні, уздыхаючы ад засмучэння? Як мы кантактуем адзін з адным?
За тры дні форуму яго ўдзельнікі сустрэнуць старых знаёмых і новых выдатных людзей, якія будуць разам слухаць цікавых лектараў, глядзець кіно, разважаць, дыскутаваць, спрачацца, шукаць адказы на складаныя пытанні, спяваць, маляваць і вучыцца з цікаўнасцю глядзець на свет.
Што будзе на форуме:
Выступленні і дыскусіі з удзелам цікавых выступоўцаў з розных краін, размовы, праца ў групах, прэзентацыі праектаў і ініцыятыў, нефармальныя зносіны, канцэрт, сумеснае богаслужэнне. У працы форуму прымуць удзел госці з Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы і іншых краін.
Да ўдзелу ў форуме запрашаюцца зацікаўленыя прадстаўнікі праваслаўных моладзевых брацтваў, прыходскіх груп, сацыяльна арыентаваных арганізацый і духавенства з Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы і іншых краін.
Ад удзельнікаў чакаецца актыўны ўдзел у абмеркаванні тэм на форуме. Кожнаму зарэгістраванаму ўдзельніку будзе выслана падрыхтоўчая інфармацыя па тэматыцы форуму/ўдзелу ў майстэрнях і прэзентацыях.
Рэгістрацыя і ўзносы:
Форум з'яўляецца самаакупным і праводзіцца практычна без спонсараў. Прапануецца дыферэнцыраваная сістэма рэгістрацыйных узносаў у залежнасці ад узроўню даходаў.
— Стандартны ўзнос складае: 70 беларускіх рублёў (прыкладна 35 долараў ЗША).
— Рэгістрацыйны ўзнос, які цалкам пакрывае сабекошт ўдзелу ў форуме, а таксама дасць магчымасць падтрымаць удзел людзей з фінансавымі цяжкасцямі: 80 беларускіх рублёў (40 даляраў ЗША).
У кошт узносу ўваходзіць пражыванне і харчаванне ўдзельніка на базе адпачынку, а таксама частка выдаткаў на ўдзел запрошаных гасцей.
Калі вам неабходная зніжка на рэгістрацыйны ўзнос, то пазначце гэта пры запаўненні рэгістрацыйнай формы — аргкамітэт будзе разглядаць такія заяўкі. Але, улічыце, калі ласка, што арганізатары не змогуць падтрымаць усе такія просьбы.
Апошні дзень падачы заявак: 4 лістапада 2017 года.
Колькасць удзельнікаў форуму абмежаваная. Для падачы заяўкі на ўдзел неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму.
Актуальную інфармацыю аб форуме глядзіце на афіцыйным блогу, а таксама ў суполках «ВКонтакте»:
Па пытаннях, звязаных з форумам, званіце па тэлефонах: +375 33 645 42 12 (Таццяна), +375 29 658 74 45 (Яўген), +375 29 635 53 87 (Кацярына) або пішыце на e-mail: info.ombpc@gmail.com.