21 мая ў Віцебску пройдзе дабрачыннае свята «Белая Кветка»
01 мая 201721 мая 2017 года ў 11:00 ля сцен Успенскага кафедральнага сабора горада Віцебска адбудзецца дабрачыннае свята «Белая Кветка».
Сабраныя на свяце сродкі будуць накіраваныя на будаўніцтва абіцелі міласэрнасці для інвалідаў і пажылых людзей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Абіцель міласэрнасці святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай будзе уяўляць сабой праваслаўны сацыяльны комплекс, у якім змогуць атрымаць дапамогу многія людзі. Частка сродкаў будзе перададзена на лячэнне хворых дзяцей і на дапамогу сем'ям, якія знаходзяцца ў цяжкім фінансавым становішчы.
Гасцей мерапрыемства чакаюць канцэрт, дабрачынны кірмаш, гульні, пачастункі і, вядома, сотні белых кветак.
Арганізатары дабрачыннай акцыі запрашаюць майстроў і рамеснікаў прыняць удзел у кірмашы, выставіўшы на продаж вырабы ручной працы. Творчыя выканаўцы, спевакі, музыканты, танцоры і паэты запрашаюцца для ўдзелу ў канцэртнай праграме. Арганізатары мерапрыемства будуць удзячныя педагогам, арганізатарам і проста неабыякавым людзям за творчыя ідэі па правядзенню свята.
Усе ахвотныя могуць правесці майстар-класы або ахвяраваць свае вырабы і сувеніры на дабрачынны кірмаш. Вырабы на кірмаш прымаюцца ў краме Георгіеўскага храма на адрас: г. Віцебск, пр-т Чарняхоўскага, 28/13.
Арганізатарам акцыі выступае аддзел сацыяльнага служэння і дабрачыннасці Віцебскай епархіі.
Тэлефоны аргкамітэта:
+37529-514-68-24 іерэй Віктар Гляд
+37529-592-10-10, +37544-745-80-90 Любоў Мікалаеўна
+37533-308-09-36 Ірына Анатолеўна
+37533-610-43-84 Ксенія Георгіеўна