25 мая ў Петра-Паўлаўскім саборы Мінска будзе здзейснена паніхіда па Максіму Багдановічу
16 мая 201725 мая 2017 года споўніцца 100 гадоў з дня смерці вялікага беларускага паэта Максіма Багдановіча. У гэты дзень па ім будзе здзейснена паніхіда ў саборы апосталаў Пятра і Паўла горада Мінска.
Пачатак памінальнага набажэнства ў 14:30.
Служэнне паніхіды па Максіму Багдановічу ў старэйшым праваслаўным храме сталіцы стала ўжо традыцыйным. Па ініцыятыве Літаратурнага музея Максіма Багдановіча малітвы аб супакоі душы класіка ўзносяцца ў Петра-Паўлаўскім саборы кожны год. Ушанаваць памяць паэта, які пайшоў з зямнога жыцця ў 25 гадоў, у сабор прыходзяць прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і многія мінчане, якім дорага літаратурная спадчына Максіма Багдановіча.