31 ліпеня стартуе міжнародны фестываль «Адзігітрыя»
11 ліпеня 201731 ліпеня ў Духоўна-асветніцкім цэнтры «Дружба» ў вёсцы Бернікі пад Віцебскам пачне сваю работу XV Праваслаўны моладзевы фестываль «Адзігітрыя».
Моладзевы форум будзе праходзіць у два этапы. З 31 ліпеня па 4 жніўня адбудзецца творчая частка, у якую ўвойдуць конкурсы і майстар-класы, духоўныя гутаркі і круглыя сталы, экскурсіі і сольныя выступленні ўдзельнікаў, а таксама гала-канцэрт на сцэне віцебскага Летняга амфітэатра. Пачатак гала-канцэрта 3 жніўня ў 19:00 (уваход вольны).
З 5 па 9 жніўня адбудзецца хрэсны ход Віцебск — Смаленск. Госці фестывалю і паломнікі з розных гарадоў Беларусі, Расіі і Украіны пройдуць пяць дзён з малітвай у горад Смаленск, спраўляючы на прывалах і начлегах імправізаваныя канцэрты. 10 жніўня хрэснаходцы прымуць удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных іконе Смаленскай Божай Маці.
Мэтай фестывалю з'яўляецца аб'яднанне і абмен вопытам прадстаўнікоў праваслаўных моладзевых рухаў, музычных калектываў, аўтараў-выканаўцаў, паэтаў, якія займаюцца духоўнай творчасцю.
Запрашаем Вас на фестываль у якасці гасцей, удзельнікаў конкурсу, паломнікаў ў горад Смаленск. Узрост удзельнікаў не абмежаваны.
Старшыня аргкамітэта протаіерэй Аляксандр Кавалёў
Тэл.: +375 33 3 059 967, +375 29 9 395 451.
Каардынатары мерапрыемства
Уладзімір Мікалаевіч Грушын
Тэл.: +375 295 983 710.
Ганна Малікава
Тэл.: +375 298 921 360; email: iva13s@mail.ru.
«Вконтакте»: https://vk.com/id220419161.
Старонка фестываля «Адзігітрыя»: https://vk.com/odigitriya.
Папярэднюю праграму фестываля можна спампаваць, перайшоўшы па спасылцы.