31 сакавіка ў Кіраўску пройдзе фестываль праваслаўнай культуры «Спадчына»
24 сакавіка 201931 сакавіка 2019 года на прыходзе Пакроўскага храма горада Кіраўска Магілёўскай вобласці пройдзе фестываль праваслаўнай культуры «Спадчына».
Мерапрыемства адбудзецца ў Кіраўску ўпершыню і будзе ўключаць розныя выставы, майстар-класы, спектакль, дабрачынны гандаль, канцэрт праваслаўных спеваў.
Цэнтральнай падзеяй фестывалю стане гістарычны экскурс «Кіраўшчына праваслаўная».