Архіепіскап Беластоцкі і Гданьскі Іакаў перадаў у дар Гомельскай епархіі каўчэг з часцінкай мошчаў немаўляці пакутніка Гаўрыіла Беластоцкага

08 лютага 2024

top.jpg

7 лютага ў храм-музей у гонар Сабора Беларускіх святых пры Гомельскім епархіяльным упраўленні дастаўлены каўчэг з часцінкай мошчаў немаўляці пакутніка Гаўрыіла Беластоцкага і Слуцкага.

21 студзеня 2024 года архіепіскап Беластоцкі і Гданьскі Іакаў, адказваючы на просьбу архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана, пасля богаслужэння ў Свята-Мікольскім кафедральным саборы горада Беластока перадаў у дар Гомельскай епархіі часцінку мошчаў немаўляці пакутніка Гаўрыіла Беластоцкага, для пастаяннага знаходжання ў храме-музеі ў гонар Сабора Беларускіх святых пры Гомельскім епархіяльным упраўленні.

Святыню сустрэў Высокапраасвяшчэннейшы Сцяфан, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі.

Пасля ўрачыстай сустрэчы святыні ўладыка здзейсніў акафіст.

За богаслужэннем маліліся ігуменні жаночых манастыроў: Вера (Афонькіна) з сёстрамі Ціхвінскага жаночага манастыра і Архелая (Новікава) з сёстрамі Іаана-Кармянскага жаночага манастыра.

«Мы заўсёды радуемся кожнай святыні, якая прыбывае на нашу зямлю. Удзячныя Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, што ён хадайнічаў аб нашай просьбе, і архіепіскапу Беластоцкаму і Гданьскаму Іакаву ў Польшчы, які перадаў часцінку святога мучаніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага. Цяпер у сваёй малітве, у сваім сэрцы мы зможам звяртаць духоўны позірк да святога, які з'яўляецца малітоўнікам аб Беларускай зямлі. Я ўпэўнены, што ўсе, хто наведвае храм-музей, будуць з глыбокай павагай і трапятаннем ставіцца да гэтай святыні», — адзначыў архіепіскап Сцяфан.

Гомельская епархія/Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok