Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар прападобнай Еўфрасінні Полацкай у горадзе Драгічыне

06 чэрвеня 2023

top.jpg

5 чэрвеня 2023 года, у дзень памяці прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар прападобнай Еўфрасінні Полацкай у горадзе Драгічыне і Бажэственную літургію ў новаасвячоным храме.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: протаіерэй Сергій Петрусевіч, сакратар Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення, благачынны цэркваў Жабінкаўскай акругі, настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў горадзе Жабінка; протаіерэй Іаан Пінчук, благачынны цэркваў Драгічынскай акругі, настаяцель храма Стрэчання Гасподняга ў горадзе Драгічыне, а таксама духавенства Брэсцкай епархіі.

Дыяканскі чын узначаліў дыякан Іаан Шкулепа, клірык кафедральнага сабора прападобнага Сімяона Стоўпніка ў горадзе Брэсце.

На патренай екценні былі ўзнесены прашэнні аб адзінстве і захаванні Царквы ад падзелаў і расколаў, а таксама аб міры і дабрабыце беларускага народа.

Па заканчэнні набажэнства быў здзейснены хрэсны ход вакол храма, пасля чаго вернікі былі акроплены святой вадой.

Затым яго Высокапраасвяшчэнства звярнуўся да прыхаджан храма са словамі архіпастырскага настаўлення.

Духавенства, будаўнікі, ахвярадаўцы і актыўныя прыхаджане храма былі ўзнагароджаны епархіяльнымі юбілейнымі граматамі і архіерэйскімі падзякамі.

Брэсцкая епархія/Church.by 

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники