Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан уручыў калядныя падарункі дзецям з цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі «Стымул»
17 студзеня 201817 студзеня 2018 года архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан сумесна з клірыкам Сімяонаўскага кафедральнага сабора Брэста, старшынёй епархіяльнага аддзела па сацыяльнаму служэнню протаіерэем Сергіем Чыруном, а таксама клірыкам Мікалаеўскай (Брацкай) царквы Брэста іерэем Аляксіем Руцічам наведаў цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі «Стымул».
Юным падапечным цэнтра была паказана тэатралізаваная пастаноўка «Калядныя прыгоды Малыша і Карлсана», арганізаваная ўдзельнікамі праваслаўнага моладзевага брацтва ў гонар прападобнамучаніка Афанасія, ігумена Брэсцкага, пры Сімяонаўскім кафедральным саборы. Калядныя спевы пад акампанемент выканаў дзіцячы хор Мікалаеўскага храма Брэста.
Архіпастыр павіншаваў дзяцей і іх бацькоў з Ражджаством Хрыстовым і надыходзячым святам Богаяўлення, пажадаўшы ўсім дапамогі Божай, здароўя і цярпення.
Уладыка Іаан уручыў кожнаму дзіцяці калядныя падарункі.