Архіепіскап Брэсцкі Іаан пабываў з візітам у сацыяльных установах Брэста
28 красавіка 201726-27 красавіка 2017 года архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан наведаў шэраг сацыяльных устаноў Брэста, дзе павіншаваў дзяцей і адзінокіх састарэлых людзей са святам Уваскрасення Хрыстовага і ўручыў ім падарункі.
У рамках дабрачыннай пасхальнай акцыі Яго Высокапраасвяшчэнства наведаў цэнтр дзённага знаходжання інвалідаў, дапаможную школу, групу дзіцячага садка № 10 і Брэсцкі дом ветэранаў.
Велікодныя песні выканаў хор нядзельнай школы Мікалаеўскага храма горада Брэста (кіраўнік Ангеліна Дэйнэка). На сацыяльных аб'ектах было таксама паказана павучальнае тэатральнае прадстаўленне «І так сыдзе», якое падрыхтавалі члены моладзевага брацтва кафедральнага сабора Брэста.