Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан узначаліў асвячэнне храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Якімава Слабада ў Светлагорскім раёне

27 мая 2021

top.jpg

26 мая 2021 года, у дзень Перапалавення Пяцідзесятніцы, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан узначаліў асвячэнне храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Якімава Слабада і адслужыў у ім Бажэственную літургію ў саслужэнні: Праасвяшчэннага Амвросія, епіскапа Светлагорскага, вікарыя Гомельскай епархіі; сакратара Гомельскай епархіі протаіерэя Георгія Алампіева; благачыннага Светлагорскай акругі протаіерэя Аляксандра Кісяля і духавенства епархіі.

Па заканчэнні богаслужэння адбыўся хрэсны ход вакол новаасвячонага храма.

Уладыка Сцяфан падзякаваў за працу настаяцелю храма велікамучаніцы Варвары аграгарадка Баравікі архімандрыту Аляксію (Жаленку), які паклаў пачатак будаўніцтву храма ў Якімавай Слабадзе, настаяцелю прыхода святых апосталаў Пятра і Паўла ў Светлагорску протаіерэя Уладзіміра Сямёнава, які ўзяў на сябе клопаты па далейшаму ўзвядзенню храма.

Зважаючы на дапамогу ў будаўніцтве храма, архіепіскап Сцяфан уручыў архіерэйскія граматы асабліва папрацаваўшым жыхарам Якімавай Слабады.

У завяршэнне ўладыка Сцяфан, павіншаваў усіх людзей, якія маліліся, з такой знамянальнай падзеяй і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Гомельская епархія/Сhurch.by