Архіепіскап Гродзенскі Арцемій сустрэўся з паслом Польшчы Артурам Міхальскім
26 лістапада 201823 лістапада 2018 года архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артурам Міхальскім і генеральным консулам Рэспублікі Польшча ў Гродне Яраславам Ксёнжэкам.
Падчас гутаркі Яго Высокапраасвяшчэнства азнаёміў пасла з гісторыяй і сучасным становішчам Гродзенскай праваслаўнай епархіі.
Затым архіепіскап Арцемій правёў для польскіх дыпламатаў экскурсію па кафедральным Пакроўскім саборы, распавёўшы аб святынях і славутасцях храма.
Напрыканцы сустрэчы бакі абмяняліся памятнымі падарункамі.