Архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній павіншаваў выкладчыкаў і студэнтаў Беларуска-Расійскага ўніверсітэта з 60-годдзем ВНУ

13 лістапада 2021

top.jpg

12 лістапада 2021 года ў Беларуска-Расійскім універсітэце адбыліся ўрачыстасці ў гонар 60-годдзя ВНУ, удзел у якіх прыняў архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ён павіншаваў выкладчыкаў і студэнтаў з юбілейнай датай і ў благаславенне на добрыя пачынанні паднёс рэктару і ўсяму педагагічнаму калектыву абраз святога апекуна зямлі Магілёўскай свяціцеля Георгія (Каніскага).

Фота: Афіцыйны сайт Магілёўскага аблвыканкама

Магілёўская епархія/Church.by