Архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній узначаліў урачыстасці ў гонар іконы Божай Маці «Бялыніцкая»

26 красавіка 2023

top.jpg24 красавіка 2023 года ў горадзе Бялынічы прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя святкаванню іконы Божай Маці «Бялыніцкая». Напярэдадні ўрачыстасцяў, 23 красавіка, з Магілёва ў Бялынічы выйшаў хрэсны ход. Паломнікі з абразом Уваскрасення Хрыстова і абразом Божай Маці «Бялыніцкая» саборна спяваючы пасхальны трапар пераадолелі больш за 45 кіламетраў шляху. Малітоўнае шэсце ўзначалілі іерэй Андрэй Шаварын і іерэй Ігар Шнэйдэр..

009.jpg

Бажэственную літургію ў храме ў гонар іконы Божай Маці «Бялыніцкая» горада Бялынічы 24 красавіка ўзначаліў архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Магілёўскай епархіі протаіерэй Генадзь Пацэвіч, протаіерэй Аляксандр Ганчарук, настаяцель храма протаіерэй Сергій Маслаў і госці ў свяшчэнным сане.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Пётр Жук.

На набажэнстве прысутнічалі паломнікі, якія прыбылі хрэсным ходам з Магілёва.

Па заканчэнні літургіі былі здзейснены хрэсны ход вакол храма і малебен Божай Маці, пасля чаго адбылася святочная трапеза.

***

dsc_09721.jpgПаводле падання, абраз быў яўлены на Магілёўшчыне ў пачатку XIII стагоддзя. У 1240 годзе, калі хан Батый захапіў Кіеў, некалькі манахаў з Кіева-Пячэрскай лаўры, узяўшы абраз Багародзіцы старажытнага візантыйскага пісьма, адправіліся ўверх па рацэ Дняпро, а затым па яго прытоку рацэ Друць прыплылі да высокай гары, дзе і спыніліся. Некалькі разоў у начны час ад святой іконы зыходзіла цудоўнае ззянне — вакол станавілася светла, як днём. Манахі ўспрынялі яго як добрую ласку Прасвятой Багародзіцы да гэтага месца, на якім пасля заснавалі манастыр. Святы абраз Божай Маці не пераставаў абдорваць цудамі, што стала прыцягваць у абіцель шматлікіх паломнікаў, некаторыя сяліліся каля яго. Гэтае паселішча, размешчанае ў 44 км ад Магілёва, атрымала назву «Белы(я) ночы» або «Бялынічы». Адпаведна і абраз стаў называцца Бялыніцкім.

Магілёўская епархія/Church.by

 

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники