Архіепіскап Сцяфан прыняў удзел у мітынгу ў Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага 2021

top.jpg

15 лютага 2021 года Высокапраасвяшчэннейшы Сцяфан, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі, прыняў удзел у мітынгу, прымеркаваным да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Мерапрыемства адбылося ля манумента воінам-інтэрнацыяналістам у Любленскім мікрараёне горада Гомеля. Ушанаваць памяць загінуўшых і выказаць даніну павагі воінам і сем'ям удзельнікаў ваенных дзеянняў сабраліся ветэраны вайны ў Афганістане, кіраўніцтва вобласці і горада Гомеля, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў, жыхары горада.

Воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія не вярнуліся з поля бою, у гэты дзень паміналі таксама ў Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы горада Гомеля. Штогод 15 лютага на паніхіду ў храме збіраюцца ветэраны Афганскай вайны, каб ушанаваць памяць сваіх загінуўшых таварышаў.

Гомельская епархія / Сhurch.by