Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый прыняў удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 800-годдзю Ніжняга Ноўгарада

24 жніўня 2021

top.jpg

22 жніўня 2021 года, у Нядзелю 9-ю пасля Пяцідзесятніцы, у Ніжнім Ноўгарадзе адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя святкаванню 800-годдзя горада.

Удзел ва ўрачыстасцях прыняў архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый.

У Аляксандра-Неўскім кафедральным саборы Ніжняга Ноўгарада была здзейснена Бажэственная літургія. Богаслужэнне ўзначаліў мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій.

Кіраўніку Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі Рускай Праваслаўнай Царквы саслужылі: мітрапаліт Ніжагародскі і Арзамаскі Георгій, мітрапаліт Саранскі і Мардоўскі Зіновій, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый і святары Ніжагародскай епархіі.

Па заканчэнні Літургіі кіраўнік Ташкенцкай епархіі звярнуўся да прысутных у храме са свяціцельскім словам. Ён павіншаваў прысутных з нядзельным днём, двунадзесятым святам Праабражэння Гасподняга, а таксама 800-годдзем Ніжняга Ноўгарада.

У сваю чаргу кіраўнік Ніжагародскай мітраполіі павіншаваў усіх, хто маліўся ў храме, са святам і паднёс у дар мітрапаліту Вікенцію панагію з абразом прападобнага Серафіма Сароўскага і ікону святога дабравернага князя Георгія Усеваладавіча, мітрапаліту Зіновію — ікону святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, а архіепіскапу Дзімітрыю — абраз святога дабравернага князя Георгія Усеваладавіча, панагію з абразом прападобнага Серафіма Сароўскага і ікону Божай Маці «Прыбаўленне розуму».

Затым архіпастыры агледзелі ўсталяваны каля кафедральнага сабора помнік святому дабравернаму князю Аляксандру Неўскаму, 800-годдзе з дня нараджэння якога таксама адзначаецца ў гэтым годзе.

Далей архіпастыры, якія прыбылі на святкаванне 800-годдзя Ніжняга Ноўгарада, пабывалі ў абноўленым крамлі.

Віцебская епархія/Church.by