Добрая вестка аб Уваскрасенні Хрыстовым прагучала ў сценах дзесяці псіханеўралагічных інтэрнатаў Мінскай вобласці

01 мая 2017

top.jpg

Светлыя велікодныя дні для валанцёраў брацтва свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага (Заслаўе) — гарачая пара.

Па склаўшайся 6-гадовай традыцыі ў гэтыя дні братчыкам і людзям добрай волі трэба было па міласці Божай наведаць і павіншаваць з Пасхай Хрыстовай насельнікаў 10-і апякаемых брацтвам сацыяльных аб'ектаў. А гэта — каля 2500 чалавек толькі пражываючых, не лічачы медперсаналу, выхавальнікаў, працаўнікоў і адміністрацыі ўсіх інтэрнатаў. Братчыкі віншавалі ўсіх.

За Светлую сядміцу часта даводзілася наведваць па два інтэрната за дзень. І сустрэча, і віншаванне ўключалі ў сябе не толькі раздачу велікодных гасцінцаў. У кожны інтэрнат везлі вялікую святочную праграму на 3-4 гадзіны, не лічачы дарогі. Бо ўсе інтэрнаты знаходзяцца ў Мінскай вобласці, на рознай аддаленнасці ад сталіцы: дзе 60 км, а дзе і 200 км у адзін канец.

У праграму наведвання ўваходзіла саборная малітва з падапечнымі брацтва ў дамавіых храмах і малітоўных пакоях інтэрнатаў, а то і проста ў актавых залах. Братчыкі дружна чыталі пасхальныя гадзіны, памазвалі рабят для суцяшэння мірам, прывезеным са Святой Зямлі.

— Практычна ў кожным інтэрнаце спачатку рабяты сустракалі нас сваімі канцэртамі, шчырым і даволі таленавітым выступленнем. Затым музычную эстафету перахоплівалі артысты - добраахвотнікі, якія ахвотна і бязвыплатна прыязджалі з намі парадаваць рабят, — расказвае кіраўнік брацтва Сяргей Доўгаль.

У гэтым годзе падчас велікодных выездаў у трох інтэрнатах з братчыкамі ўпершыню працаваў калектыў духавога аркестра асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь.

— Незвычайнае, па-асабліваму ўрачыстае выступленне вельмі спадабалася нашым падапечным і персаналу інтэрнатаў, такога тут яшчэ не бачылі. Ды і музыкі былі ўдзячныя Гасподняй ласцы, за гонар упершыню ў жыцці паслужыць асаблівым гледачам. Радасць і новыя добрыя пачуцці перапаўнялі сэрцы нашых дарагіх падапечных і гасцей, — падзяліўся ўражаннямі Сяргей Доўгаль.

— Хочацца крыху расказаць аб фінальным выездзе нашых сяброў-музыкаў у дзіцячы ПНІ ў Чэрвені. Нашыя дзеткі заўсёды з любоўю і цеплынёй сустракаюць нас. Калі аркестр зайграў марш, хлопцы ўсталі са сваіх месцаў і сталі па-даросламу на месцы маршыраваць, як сапраўдныя абаронцы. Нам усім было цяжка стрымліваць слёзы — яны так стараліся. А калі ваенныя музыканты выконвалі вальс, хлопчыкі і дзяўчынкі перад сцэнай плаўна рухаліся, злёгку абдымаючы адзін аднаго, не наступаючы на ножкі адзін аднаму. Свята атрымалася! — дадаў кіраўнік брацтва.

Па міласці Гасподняй, падчас святочнага візіту братчыкаў ў Клецкі ПНІ ўпершыню Святых Хрыстовых Тайн прычасціліся ўсе насельнікі інтэрнату — больш за 100 чалавек.

Для хлопчыкаў і дзяўчынак з двух інтэрнатаў былі арганізаваны выезды за межы устаноў. Так, 60 чалавек з Грозаўскага ПНІ выехалі ў Мінскі заапарк і дэльфінарый. А 15 хлопчыкаў і дзяўчынак з Свірскага ПНІ пры прамым удзеле брацтва змаглі здзейсніць паветраную прагулянку.

— Вяртаючыся з паездак, нашы падапечныя з захапленнем дзяліліся ўражаннямі са сваімі сябрамі ў інтэрнатах і з глыбокім прызнаннем, як толькі маглі, дзякавалі нам. Паверце, сябры: гэта вышэй усялякіх справаздач і ўзнагарод — служыць людзям і бачыць, як яны радуюцца! — кажа Сяргей Доўгаль.

Ускоснымі ўдзельнікамі велікодных экспедыцый сталі прыхаджане 4-х прыходаў 2-га Мінскага раённага благачыння (Заслаўе — 2 прыходы, Пятрышкі, Чачкава), сталічных прыходаў храма апостала Андрэя Першазванага, Петра-Паўлаўскага сабора, храма Святой Жыццепачатнай Тройцы і дзясяткі простых людзей з добрымі і адкрытымі сэрцамі, якія вокамгненна адгукнуліся на просьбу: падрыхтавалі і сабралі сотні велікодных яек і кулічоў, якімі братчыкі пачаставалі дзяцей у інтэрнатах.

— Нізкі вам усім паклон ад нас і ад нашых падапечных! — дзякуе Сяргей Доўгаль ўсім удзельнікам дабрачыннай місіі і абяцае:

— Пасха працягваецца. Мы едзем далей з віншаваннямі ў іншыя інтэрнаты, якія не паспелі наведаць.

Church.by