Благачынны Навагрудскай акругі выступіў на сходзе кіраўнікоў устаноў адукацыі

18 жніўня 2017

top.jpg

17 жніўня ў актавай зале Дзіцячай школы мастацтваў горада Навагрудка адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання кіраўнікоў устаноў адукацыі горада і раёна, якое ўзначалілі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алег Анікевіч і яго намеснік Ірына Барыкіна.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў, былі падведзены вынікі гатоўнасці школ і дашкольных устаноў да новага навучальнага года.

Благачынны Навагрудскай акругі протаіерэй Анатоль Герасімук павіншаваў педагогаў з пачаткам чарговай працоўнай змены. У сваім выступленні свяшчэннік прааналізаваў сумесную дзейнасць Царквы і ўстаноў адукацыі ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве, распавёў аб станоўчых выніках сумеснага праекта духоўна-маральнай змены аздараўленчага лагера «Свіцязь», іншых мерапрыемствах, якія прынеслі карысць падлеткам і моладзі ў духоўна-маральным развіцці.

Навагрудская епархія Church.by