Дабрачынная акцыя «Збярэм дзяцей у школу» праходзіць у сталіцы
18 жніўня 2017Ужо зусім хутка пачнецца навучальны год. Па склаўшайся добрай традыцыі прыход храма дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску праводзіць дабрачынную акцыю «Збярэм дзяцей у школу». Акцыя накіравана на падтрымку дзяцей з дзіцячага дома № 2 горада Мінска, дзе жывуць больш за 60 выхаванцаў, большасць якіх — навучэнцы школ.
З 19 па 30 жніўня можна прынесці або перадаць у свячны шапік Аляксандра-Неўскага храма вокладкі для кніг і сшыткаў, сшыткі, ручкі, алоўкі і іншыя канцылярскія прыналежнасці — усё, што можа спатрэбіцца дзецям у навучальным працэсе.
31 жніўня прадстаўнікі прыхода перададуць дзецям усё сабранае з добрымі пажаданнямі на новы навучальны год.
Па пытаннях: +375 29 691 45 05 (Кацярына Вострыкава).