Дабрачынная акцыя ў падтрымку Артура Саўчука адбылася ў дамовым храме архіерэйскага падвор'я ў Гродне

24 мая 2017

top.jpg

21 мая 2017 года, у Нядзелю 6-ю пасля Пасхі, у дамавой царкве свяціцеля Мікалая Цудатворца архіерэйскага падворья горада Гродна прайшоў дабрачынны кірмаш у падтрымку падапечнага Гродзенскага дабрачыннага таварыства — Артура Саўчука.

Арганізатары акцыі дзякуюць вернікам за падтрымку і цёплыя словы для хлопчыка, а іерэ. Мікалаю Гайдуку, іерэю Цімафею Ноздрыну і дыякану Дзмітрыю Паўлюкевічу — за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні дабрачыннага кірмашу. Дзякуючы сумесным намаганням было сабрана 470 рублёў, якія пералічаны на дабрачынны рахунак мамы хлопчыка Алены Аляксандраўны.

Артуру ўсяго чатыры годзіка. Хлопчык пражывае ў Гродне. У сакавіку бягучага года Артур праходзіў чарговы курс рэабілітацыі ў Санкт-Пецярбургу. Падчас кансультацыі ў хлопчыка выявілі двухбаковыя вывіхі тазасцегнавых суставаў, якія ўзніклі з-за моцнай спастыкі.

У цяперашні час Артур мае патрэбу ў тэрміновай аперацыі з адкрытым упраўляннем вывіхаў і наступным гіпсаваннем на чатыры тыдні. Але для пачатку трэба тэрмінова знізіць спастыку у нагах: нейрахірургі будуць рабіць аперацыю на спінным мозгу — папярэчнае рассяканне нервовых аканчанняў. Аперацыя будзе праводзіцца ў Беларусі бясплатна, але пасля аперацыі Артуру неабходна ў тэрміновым парадку прайсці курс рэабілітацыі ў РЦ «Крыніца», на які хлопчык запісаны з 19 чэрвеня па 15 ліпеня 2017 года. Кошт рэабілітацыі складае 202 300 расійскіх рублёў (або 3570 $). У цяперашні час сабрана 91 045 расійскіх рублёў і засталося сабраць 111 255 расійскіх рублёў (або 1960 $).

Сям'я Артура, на вялікі жаль, не можа самастойна аплаціць пасляаперацыйны курс рэабілітацыі. Бацькі хлопчыка звяртаюцца да ўсіх міласэрных людзей за дапамогай — падтрымаць іх і Артура і дапамагчы сабраць неабходную суму сродкаў.

Рэквізіты для дапамогі >>

Гродзенская епархія / Church.by