Дабрачынныя вербныя кірмашы прайшлі ў Магілёве

23 красавіка 2019

top.jpg

21 красавіка, у Вербную нядзелю, каля магілёўскіх храмаў прайшлі дабрачынныя кірмашы, дзе былі прадстаўлены выпечка, вышыўка, велікодныя сувеніры, вырабленыя рукамі выхаванцаў нядзельных школ і іх бацькоў.

Сабраныя ахвяраванні будуць накіраваны на справы міласэрнасці. Традыцыя правядзення такіх кірмашоў існуе ў Магілёве каля дзесяці гадоў.

Магілёўская епархія / Church.by