-
Завяршыўся летні злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы
27 ліпеня 2018Упершыню прымала злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы Пінская епархія. Моладзевы форум праходзіў з 19 па 22 ліпеня 2018 года па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана. Арганізатарамі злёту выступілі Сінадальны аддзел па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы, аддзел па справах моладзі Пінскай епархіі і прыход храма дабраверных князёў Пятра і Фяўроніі горада Пінска.
падрабязна » -
Першы «Буквар» з'явіўся на свет роўна 400 гадоў таму
24 ліпеня 2018Першая кніга, якая мела назву «Буквар», з’явілася на свет роўна 400 гадоў таму. Яна была выдадзена 24 ліпеня 1618 года ў друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў Еўі.
падрабязна » -
У МінДС завяршыўся Рэспубліканскі навучальны семінар «Місія і міласэрнасць – VIII»
20 ліпеня 2018У Мінскай духоўнай семінарыі завяршыў сваю працу Восьмы рэспубліканскі навучальны семінар «Місія і міласэрнасць», які праходзіў з 8 па 14 ліпеня 2018 года па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і пры ўдзеле рэктара семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя.
падрабязна » -
19 ліпеня 2018
У дзень свята, 18 ліпеня 2018 года, у Успенскім саборы Троіца-Сергіевай Лаўры служэнне Бажэственнай літургіі ўзначаліў Свяцейшы Патрыярх Кірыл. На малым уваходзе Свяцейшы Патрыярх узвёў епіскапа Цвярскога і Кашынскага Саву ў сан мітрапаліта ў сувязі з прызначэннем кіраўніком Цвярской мітраполіі.
падрабязна » -
У Віцебску адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Вобраз, традыцыя і час»
18 ліпеня 2018Па благаславенню Высокапраасвяшчэннага Дзімітрыя, архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага і Высокапраасвяшчэннага Сцяфана, архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага у Віцебску прайшло адкрыццё выставы копій старажытнага фрэскавага жывапісу XI-XII стагоддзяў храмаў Полацка, Пскова, Ноўгарада.
падрабязна » -
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел наведаў Свята-Троіцкі кафедральны сабор горада Алапаеўска
16 ліпеня 201815 ліпеня Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і пастаянныя члены Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы наведалі Свята-Троіцкі кафедральны сабор горада Алапаеўска.
падрабязна » -
16 ліпеня 2018
Манастыр быў заснаваны ў 1998 годзе ля гістарычнага будынка Напольнай школы, дзе з 20 мая 1918 года ўтрымліваліся ў зняволенні вялікая княгіня Лізавета Фёдараўна Раманава і князі Раманавы.
падрабязна » -
15 ліпеня 2018
15 ліпеня, у Нядзелю 7-ю пасля Пяцідзесятніцы, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і пастаянныя члены Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы прыбылі ў горад Алапаеўск Свярдлоўскай вобласці.
падрабязна » -
14 ліпеня 2018
Свяшчэнны Сінод на пасяджэнні, якое адбылося 14 ліпеня 2018 года ў Екацярынбургу, прыняў рашэнне накіраваць паломніцкую групу Рускай Праваслаўнай Царквы на Святую Гару Афон к святу святога велікамучаніка і ацаляльніка Панцеляімана 9 жніўня гэтага года.
падрабязна » -
У аграгарадку Шаршуны будзе пабудаваны храмавы комплекс у гонар святога Іаана Прадцечы
14 ліпеня 2018Храмавы комплекс у гонар Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана будзе ўзведзены ў аграгарадку Шаршуны Мінскага раёна. Па благаславенню Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі асвячэнне зямельнага ўчастка здзейсніў благачынны 2-й Мінскай раённай акругі протаіерэй Мікалай Мазгоў.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у пасяджэнні Свяшчэннага Сінода
14 ліпеня 201814 ліпеня ў Духоўна-асветніцкім цэнтры «Царскі» ў Екацярынбургу, размешчаным каля Храма-помніка на Крыві ў гонар Усіх святых, якія ў зямлі Расійскай праславіліся, пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
Фестываль сям'і «Пад покрывам Пятра і Фяўронні» прайшоў у Стоўбцах
13 ліпеня 20188 ліпеня ў горадзе Стоўбцы прайшоў раённы фестываль сям'і «Пад покрывам Пятра і Фяўронні». Фестываль пачаўся з Бажэственнай літургіі і малебна з хрэсным ходам у прыходзе кафедральнага сабора святой праведнай Ганны. Богаслужэнне ўзначаліў епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.
падрабязна » -
12 ліпеня 2018
12 ліпеня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў адкрыццё выстаўкі «1918 — 2018. Прысвячаецца стагоддзю мучаніцкага скону Царскіх страстацерпцаў». Экспазіцыя размешчана на тэрыторыі храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы горада Мінска.
падрабязна » -
12 ліпеня 2018
12 ліпеня, у дзень свята святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
11 ліпеня 2018
11 ліпеня, напярэдадні дня памяці святых слаўных і ўсехвальных першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, епіскап Касімаўскі і Сасаўскі Дыянісій здзейснілі ўсяночнае трыванне ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска.
падрабязна »