Брацтва свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага арганізавала сабораванне і прычашчэнне насельнікаў Барысаўскага псіханеўралагічнага інтэрната
06 красавіка 2017Брацтва свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага арганізавала сабораванне і прычашчэнне людзей, якія жывуць у псіханеўралагічным інтэрнаце, размешчаным у вёсцы Тарасікі. Гэта брацтва было створана пры храме Праабражэння Гасподняга ў горадзе Заслаўі і акармляе насельнікаў псіханеўралагічных інтэрнатаў Мінска і Мінскай вобласці. Дзякуючы працам святароў, братоў і сясцёр на тэрыторыі акармляемых інтэрнатаў сталі даступныя Таінствы Споведзі, Прычашчэння і Саборавання, многія з тых, хто пражывае ў інтэрнатах прынялі Таінства Хрышчэння. Сабораванне і прычашчэнне насельнікаў інтэрнатаў у Вялікі пост стала ўжо традыцыяй, якая не была парушана і ў гэтым годзе. Для здзяйснення Святых Таінстваў у Барысаўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце былі запрошаны святары з горада Жодзіна і клірык Ксеніеўскага жаночага манастыра з вёскі Барань іерэй Арцемій Пракоф'еў. Перад надыходзячым святам Вялікадня гэта стала вялікай радасцю і суцяшэннем для нямоглых і хворых.
Настаяцель храма іконы Божай Маці «Збавіцельніца» горада Жодзіна протаіерэй Мікалай Цюцюннікаў у інтэрв'ю праваслаўнаму інфармацыйнаму парталу Sobor.by сказаў:
— Вельмі важна, каб мы як Царква Хрыстова не забывалі, што ёсць частка нашага грамадства, аб якой заўсёды трэба клапаціцца і памятаць; якую трэба далучаць да жыватворных дароў Святога Духа праз учыненыя сёння вялікія Таінтствы. Калі мы прыходзім сюды, мы заўсёды адчуваем прысутнасць Божую, і вельмі карысна кожнаму чалавеку прыязджаць сюды і дапамагаць гэтым людзям для таго, каб не толькі зрабіць ім дабро, але і ў першую чаргу самому палячыцца духоўна.
Братчыкі таксама перадалі ў інтэрнат прадметы, у якіх вельмі маюць патрэбу пражываючыя: памперсы для дарослых, канцылярскія тавары, а таксама чай і свежую выпечку. Не менш важным, чым падарункі і пачастунак, для насельнікаў інтэрната з'яўляецца зносіны з новымі людзьмі, якія тут бываюць так рэдка. Як распавядае кіраўнік брацтва Сяргей Доўгаль, прыязджаючы ў любую падшэфную сацыяльную ўстанову, а такіх на дадзены момант дванаццаць, прадстаўнікі брацтва імкнуцца правесці невялікую катэхізічную гутарку, пагаварыць аб простых рэчах — пра дабро і зло, грахі, любоў, міласэрнасць.
28 сакавіка намаганнямі прадстаўнікоў брацтва і святароў удалося пасабораваць і прычасціць практычна ўсіх насельнікаў інтэрната. Такія дні, калі многія з гэтых хворых, пакінутых усімі, але не пакінутых Хрыстом, далучаюцца да Таінстваў, братчыкі называюць Малой Пасхай.