Брэсцкая праваслаўная моладзевая каманда «NIKA» заняла першае месца ў міжнароднай інтэлектуальнай гульні «Інтэрнэт-карусель»

02 студзеня 2022

7.jpg

Брэсцкая праваслаўная моладзевая каманда «NIKA» заняла першае месца ў міжнароднай інтэлектуальнай гульні «Інтэрнэт-карусель» (у падгрупе моладзевых клубаў). У складзе каманды – юнакі і дзяўчаты з моладзевага брацтва ў гонар Ціхвінскай іконы Божай Маці.

Інтэрнэт-карусель — каманднае інтэлектуальнае спаборніцтва па розных прадметах, якое ў анлайн-фармаце праводзіць 6 разоў на год камісія па духоўнай асвеце Астанайскай епархіі. Усім камандам адначасова прапануюцца ў строгім парадку адны і тыя ж пытанні, на якія трэба даць правільныя адказы. Спаборніцтва доўжыцца 70 хвілін.

Цяперашняя анлайн-віктарына прайшла пад дэвізам «На шляху ў Віфлеем», і была прысвечана Ражджаству Хрыстову, Святому Богаяўленню, святу Стрэчання Гасподняга. У апытальнік гульні былі ўключаны і заданні на веданне Свяшчэннага Пісання, а таксама пытанні з такіх галін, як гісторыя Царквы, дагматыка, геаграфія, фізіка, філалогія, біялогія і іншыя.

Заданні інтэлектуальнага спаборніцтва рашалі каманды школьнікаў і студэнтаў з Расіі, Беларусі, Узбекістана, Казахстана і Літвы. Усяго ў мерапрыемстве былі задзейнічаны 24 прыходскія зборныя (9 ад моладзевых клубаў і 15 ад нядзельных школ).

Беларуская каманда «NIKA» набрала максімальную сярод іншых каманд колькасць балаў — 381.

Цяперашняя перамога ў гульні «Інтэрнэт-карусель» для каманды з Брэста ўжо 16-я па ліку.

Брэсцкая епархія/Church.by