-
Адбыўся III Міжнародны Калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы»
16 студзеня 2017У конкурснай праграме фестывалю ў гэтым годзе прынялі ўдзел тэатральныя калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы. Заяўкі падалі больш за 50 удзельнікаў з усіх абласцей Беларусі, а таксама з-за мяжы. Для ўдзелу ў конкурснай праграме было адабрана 20 калектываў.
падрабязна » -
Клірык Гродзенскай епархіі прыняў удзел у семінары па праблеме хатняга гвалту
13 студзеня 201712 студзеня ў Ваўкавыскім райвыканкаме адбыўся семінар «Хатні гвалт: праблемы і шляхі вырашэння. Дзейнасць крызісных пакояў», арганізаваны пры падтрымцы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. У рабоце семінара прыняў удзел клірык Петра-Паўлаўскага сабора Ваўкавыска іерэй Аляксандр Багдан.
падрабязна » -
У Беларускай Праваслаўнай Царкве праходзіць фотаконкурс «Мгновения бытия»
11 студзеня 2017Конкурс арганізаваны Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборам, Брацтвам бяссрэбранікаў і цудатворцаў Касмы і Даміяна сумесна з Сінадальным інфармацыйным аддзелам Беларускага Экзархату.
падрабязна » -
Больш за 720 дзяцей атрымалі калядныя падарункі ад епіскапа Гомельскага Сцяфана
11 студзеня 2017Вось ужо пяты год епіскап Сцяфан віншуе пацыентаў абласной дзіцячай клінічнай бальніцы з Нараджэннем Богадзіцяці. У гэтым годзе рабяты атрымалі вялікі набор цацак у гульнявыя пакоі, ласункі, а ў кардыялагічнае аддзяленне бальніцы быў перададзены тэлевізар.
падрабязна » -
Архіепіскап Брэсцкі Іаан благаславіў дзяцей, народжаных у свята Ражджаства Хрыстовага
11 студзеня 2017Як паведаміў галоўны ўрач радзільнага дома Валерый Паўлавіч Шугай, у гэтым годзе 7 студзеня ў Брэсцкім абласным радзільным доме з'явілася на свет 11 дзяцей — 5 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак.
падрабязна » -
10 студзеня 2017
Ад Беларускага Экзархату ў гэтым годзе прэміі быў удастоены намеснік Елісееўскага Лаўрышаўскага манастыра Навагрудскай епархіі ігумен Яўсевій (Цюхлоў) — за важкі ўклад у духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, арганізацыю дзейнасці мужчынскага манастыра і аказанне дапамогі людзям у цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама асобам, якія пакутуюць на наркаманію і алкагалізм.
падрабязна » -
10 студзеня 2017
7 студзеня ў дзяржаўнай установе «Нясвіжскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» (вёска Асмолава Нясвіжскага раёна) адзначылі Ражджаство Хрыстова. Са светлым святам насельнікаў і служачых дома-інтэрната павіншаваў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній.
падрабязна » -
Протаіерэй Фёдар Поўны: У ДТЗ у Пскоўскай вобласці ніхто не пацярпеў
10 студзеня 2017Увечары 9 студзеня ў Пскоўскай вобласці (Расія) трапіў у ДТЗ аўтобус з дзецьмі з Мінска. Пасажырамі аўтобуса былі ўдзельнікі дзіцяча-юнацкага хору нядзельнай школы Усіхсвяцкага прыходу беларускай сталіцы. Як патлумачыў настаяцель прыходу протаіерэй Фёдар Поўны, у ДТЗ ніхто не атрымаў значных траўм, шпіталізацыя нікому не спатрэбілася.
падрабязна » -
Тэатральная студыя «Apis» пакажа ў будынку Духоўна-адукацыйнага цэнтра спектакль «12 месяцаў»
10 студзеня 201715 студзеня ў 16:00 тэатральная студыя «Apis» пакажа спектакль «12 месяцаў» у будынку Духоўна-адукацыйнага цэнтра па адрасе: Мінск, Зыбіцкая, 27 (станцыя метро «Няміга»).
падрабязна » -
09 студзеня 2017
У святочным зале нядзельнай школы Лізавецінскага манастыра збяруцца лепшыя лялечныя і батлеечные тэатры з 6 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Сербіі, Літвы. На працягу 4 дзён дзеці і іх бацькі змогуць убачыць 21 прадстаўленне.
падрабязна » -
15 студзеня ў Белдзяржфілармоніі адбудзецца юбілейны Калядны вечар Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра
08 студзеня 2017У гэтым годзе вечар прысвячаецца 20-годдзю афіцыйнага адкрыцця Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра як міжнароднага грамадскага аб'яднання.
падрабязна »