-
19 жніўня 2021
Кніга апавяданняў, напісаная вядомым беларускім пісьменнікам Аленай Міхаленка, — адна з нямногіх, прысвечаных подзвігу мучанікаў і вызнаўцаў ХХ стагоддзя, якія паказалі подзвіг вернасці Хрысту на землях Беларусі. Ініцыятар выдання кнігі — святар Дзімітрый Ворса, настаяцель храма ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі ў горадзе Мінску, дзе працягваецца некалі распачатая святым традыцыя акармлення невідушчых.
падрабязна » -
19 жніўня 2021
Упрыгожванне магілкі святой стала ўжо добрай шматгадовай традыцыяй. Паломнікі прыязджаюць папрацаваць на могілках за некалькі дзён да свята і прывозяць расліны з розных куткоў Беларусі. Для дэкору акрамя кветак і каласоў ў гэты раз выкарыстоўваліся ягады, садавіна і гарбузы. Рукатворная прыгажосць, створаная да свята Праабражэння Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста — у рэпартажы фатографа Вольгі Вячорка.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольную ўрачыстасць у Спаса-Праабражэнскім храме горада Мінска
19 жніўня 202119 жніўня 2021 года, у свята Праабражэння Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Спаса-Праабражэнскім храме горада Мінска.
падрабязна » -
19 жніўня 2021
Прамая трансляцыя богаслужэння пачнецца ў 9:45 на YouTube-канале тэлеканала СТВ.
падрабязна » -
19 жніўня Праваслаўная Царква святкуе Праабражэнне Гасподняе
19 жніўня 2021У гэты дзень мы ўспамінаем евангельскую падзею, калі апосталы Пётр, Іакаў і Іаан убачылі Госпада Іісуса Хрыста пераўтвораным — ва ўсёй Боскай, вечнай славе.
падрабязна » -
18 жніўня 2021
У рамках праекта жанчынам, якія маюць намер зрабіць аборт, будуць прапаноўваць правесці ультрагукавое даследаванне, каб убачыць на маніторы малыша і пачуць яго сэрцабіцце. Праект ахоплівае ўсе арганізацыі аховы здароўя Гомельшчыны, якія аказваюць спецыялізаваную меддапамогу. Ініцыятары ідэі — галоўнае ўпраўленне аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама, Гомельская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы, Дабрачынны фонд падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў», Гомельскае дабрачыннае грамадскае аб'яднанне «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Мамалета».
падрабязна » -
16 жніўня 2021
15 жніўня 2021 года ў Магілёве адбыўся хрэсны ход з міратачывай іконай Божай Маці «Замілаванне» (Лакоцкая). Праваслаўныя магілёўцы аб'ехалі са святыняй вакол абласнога цэнтра, просячы Царыцу Нябесную аб нябеснай дапамозе і абароне горада на Дняпры. Гэтае паломніцтва стала завяршальнай часткай вялікага хрэснага ходу з міратачывай іконай, які праводзіцца па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха, для праслаўлення Прасвятой Багародзіцы ў гарадах і весях Белай Русі.
падрабязна » -
Моладзевы багаслоўска-дыскусійны клуб «Анкіра» аб'яўляе набор слухачоў на 2021-2022 навучальны год
16 жніўня 2021Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла запрашае ўсіх жадаючых юнакоў і дзяўчат ад 12 да 16 гадоў далучацца да працы клуба.
падрабязна » -
16 жніўня 2021
Конкурс прызначаны для педагогаў нядзельных школ, метадыстаў, адміністратараў, катэхізатараў і іншых адказных за парафіяльную асвету, і праводзіцца з мэтай выяўлення і распаўсюджвання лепшага вопыту рэлігійнай асветы і духоўна-маральнага выхавання дзяцей і моладзі.
падрабязна » -
16 жніўня 2021
У рамках візіту ўладыка Экзарх азнаёміўся з ходам будаўніцтва дома-музея, прысвечанага свяшчэннамучаніку Іаану Панкратовічу і агледзеў царкоўна-гістарычны музей Слуцка-Салігорскай епархіі.
падрабязна » -
У вёсцы Асарэвічы Брагінскага раёна здзейснена Бажэственная літургія ў сценах былога храма
16 жніўня 2021Апошні раз набажэнства ў сценах апаганенага храма здзяйснялася ў 1930-м годзе.
падрабязна » -
14 жніўня 2021
14 жніўня 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, здзейсніў асвячэнне капліцы ў гонар іконы Божай Маці «Іверская» ў Лагойскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў.
падрабязна » -
Мінскае духоўнае вучылішча працягвае набор абітурыентаў на 2021-2022 навучальны год
14 жніўня 2021Мінскае духоўнае вучылішча запрашае ўсіх жадаючых навучыцца чытаць, спяваць на богаслужэнні, кіраваць царкоўным хорам, асвоіць мастацтва царкоўнага звону, атрымаць глыбокія веды аб Праваслаўі.
падрабязна » -
У праваслаўных хрысціян 14 жніўня пачаўся Успенскі пост
14 жніўня 2021У праваслаўных хрысціян 14 жніўня пачаўся Успенскі пост — адзін з чатырох пастоў Праваслаўнай Царквы. Ён доўжыцца ўсяго 2 тыдні — з 14 па 27 жніўня, але з'яўляецца адным з самых строгіх. Гэты пост прысвечаны апошнім дням жыцця Божай Маці, таму і заканчваецца святам Успення Прасвятой Багародзіцы.
падрабязна » -
13 жніўня 2021
Стараннямі неабыякавых да гісторыі і тых жыхароў Нараўлянскага раёна, хто любіць свяціцеля Мікалая, пры дапамозе кіраўніцтва і работнікаў Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка на месцы прастола былога Нікольскага храма быў усталяваны паклонны крыж з абразом свяціцеля Мікалая Цудатворца і адкрыта капліца.
падрабязна »