Дзень Праваслаўя прайшоў у аздараўленчым лагеры «Курсан-ТЫ» для цяжкіх падлеткаў

09 ліпеня 2018

top.jpg

На працягу сямі гадоў на базе ваенна-транспартнага факультэта ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (Гомель) існуе праект «Курсан-ТЫ», у рамках якога арганізуецца летні аздараўленчы лагер для цяжкіх падлеткаў.

Кожную змену ў лагеры пражывае 25 падлеткаў 14-17 гадоў, якія стаяць на розных відах прафілактычнага ўліку. Увесь гэты час з дзецьмі займаюцца вопытныя педагогі і псіхолагі, прадстаўнікі сілавых ведамстваў (праваахоўных органаў, пракуратуры, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях), а таксама святары.

Праект «Курсан-ТЫ», які традыцыйна рэалізуецца пры падтрымцы пракуратуры Гомельскай вобласці, камісіі па справах непаўналетніх аблвыканкама, іншых ведамстваў, накіраваны на стварэнне дадатковых магчымасцяў для арганізацыі вольнага часу, выхавання і навучання падлеткаў, якія патрабуюць павышанай педагагічнай увагі.

7 ліпеня 2018 года ў аздараўленчым лагеры «Курсан-ТЫ» прайшоў дзень Праваслаўя.

Хлопцы наведалі храм святога Архангела Міхаіла ў Гомелі. Экскурсію па храму-помніку ахвярам Чарнобыльскай трагедыі правёў настаяцель храма протаіерэй Ігар Альшанаў. Для рабят быў арганізаваны круглы стол з чаяваннем, дзе яны абмеркавалі пытанні праваслаўнай веры, пагаварылі аб сіле малітвы з выкладчыкам нядзельнай школы храма І. В. Каліцкай. Затым адбыўся прагляд дакументальнага фільма аб жыцці святога Ільі Мурамца.

Таксама ў гэты дзень для хлопчыкаў і дзяўчынак сіламі выхаванцаў ваенна-патрыятычнага клуба «Гонар» пад кіраўніцтвам Ю. Ю. Рахматава была арганізавана эстафета.

Сумесныя мерапрыемствы падобнага роду прывіваюць моладзі любоў да Радзімы, беражлівыя адносіны да яе гісторыі, а таксама развіваюць валявыя якасці асобы.

Гомельская епархія / Church.by