Дзеці і дарослыя ўзнеслі агульную малітву ў капліцы пры РНПЦ дзіцячай анкалогіі
08 лютага 20194 лютага, у дзень барацьбы супраць раку, у капліцы ў гонар ўваскрашэння праведнага Лазара пры РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі быў здзейснены малебен. Узначаліў набажэнства іерэй Сергій Ляшкевіч.
Нагадаем, што 17 студзеня РНПЦ дзіцячай анкалогіі наведалі з Калядным візітам мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і міністр аховы здароўя Валерый Малашка. Медыцынскаму цэнтру быў перададзены ў дар канцэнтратар кіслароду. Адбыўся канцэрт, на якім цяплом сваіх сэрцаў падзяліліся з дзецьмі і іх бацькамі беларускія артысты.