Епархіяльны савет Мінскай епархіі падтрымаў рашэнне Свяшчэннага Сінода аб спыненні еўхарыстычных зносін з Канстанцінопальскім Патрыярхатам
13 лістапада 201813 лістапада 2018 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося пашыранае пасяджэнне Епархіяльнага савета Мінскай епархіі з удзелам усіх благачынных.
Удзел у пасяджэнні прынялі: епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі; архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі; архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі; протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі і ўсе благачынныя Мінскай епархіі.
Галоўнай тэмай сходу было асэнсаванне Заявы Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 15 кастрычніка 2018 года.
Абмеркаваўшы сітуацыю, якая склалася, Епархіяльны савет Мінскай епархіі вызначыў:
1. Аднадушна і аднагалосна падтрымаць рашэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 15 кастрычніка (журнал № 71) аб прызнанні немагчымым далейшае знаходжанне ў еўхарыстычных зносінах з Канстанцінопальскім Патрыярхатам.
2. Выказаць сыноўнюю падзяку Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу за цвёрдую, узважаную і непахісную пазіцыю ў стаянні за чысціню Праваслаўных канонаў і вучэння аб Царкве Хрыстовай.
3. Выказаць брацкую падтрымку Блажэннейшаму мітрапаліту Кіеўскаму і ўсяе Украіны Ануфрыю, епіскапату і ўсёй паўнаце Украінскай Праваслаўнай Царквы і працягнуць узнашэнне асаблівых малітваў аб брацкім народзе Украіны.
У ходзе пасяджэння быў разгледжаны шэраг іншых актуальных пытанняў прыхадскога жыцця епархіі.