-
Графік служэнняў Патрыяршага Экзарха на лістапад 2018 года
26 кастрычніка 2018Church.by публікуе графік служэнняў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на лістапад 2018 года.
падрабязна » -
У Інстытуце тэалогіі БДУ адкрылася фотавыстаўка, прысвечаная памяці мітрапаліта Нікадзіма (Ротава)
26 кастрычніка 2018Мэтай фотавыставы з'яўляецца асвятленне шматграннага царкоўнага служэння мітрапаліта Нікадзіма, яго міжнароднай і міжканфесійнай дзейнасці. Матэрыялы для фотавыставы паходзяць з розных месцаў служэння ўладыкі Нікадзіма. Акрамя айчынных крыніц, прадстаўлены ўнікальныя матэрыялы з архіваў Ватыкана, атрыманыя ў чэрвені 2018 года падчас афіцыйнага візіту дэлегацыі Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра ў Рым. Выстава будзе працаваць да 25 лістапада.
падрабязна » -
Адбылося нарачэнне архімандрыта Ігнація (Луковіча) у епіскапа Бараўлянскага
25 кастрычніка 201825 кастрычніка ў Троннай зале Храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў чын нарачэння архімандрыта Васіля (Данілава), клірыка Разанскай епархіі, у епіскапа Касімаўскага і Сасаўскага, архімандрыта Ігнація (Луковіча), клірыка Брэсцкай епархіі, у епіскапа Бараўлянскага, вікарыя Мінскай епархіі; архімандрыта Спірыдона (Марозава), клірыка Салавацкай епархіі, у епіскапа Бірскага і Беларэцкага.
падрабязна » -
25 кастрычніка 2018
У Віцебскім філіяле Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА» прайшла абласная (з міжнародным удзелам) навукова-практычная канферэнцыя «Жанчыны ў гісторыі роднага краю: жыццё і дзейнасць», прысвечаная 100-годдзю стварэння Саюза праваслаўных жанчын і Году малой радзімы ў Беларусі.
падрабязна » -
У Мінску малітоўна адзначылі 40-годдзе служэння мітрапаліта Філарэта на Беларускай зямлі
24 кастрычніка 201824 кастрычніка ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых быў здзейснены падзячны малебен, прымеркаваны да 53-годдзя архіерэйскай хіратоніі і 40-годдзя служэння на Беларускай зямлі мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
падрабязна » -
У Бабруйскай епархіі аб'яўлены конкурс маладзёжных сацыяльных праектаў
23 кастрычніка 2018Цэнтр падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы» абвясціў аб старце конкурсу маладзёжных сацыяльных праектаў «Моладзь Бабруйска за ЖЫЦЦЁ — 2019». Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы і дыпломы.
падрабязна » -
21 кастрычніка 2018
21 кастрычніка, у Нядзелю 21-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці святых айцоў VII Усяленскага Сабора, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
падрабязна » -
21 кастрычніка 2018
21 кастрычніка, у Нядзелю 21-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці святых айцоў VII Усяленскага сабора, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай семінарыі прайшла VI адкрытая канферэнцыя «Духовность. Нравственность. Традиции»
21 кастрычніка 2018Арганізатарамі форуму выступілі Мінская духоўная семінарыя, Упраўленне каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай служб ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» і МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла».
падрабязна » -
Хор святароў Гродзенскай епархіі ўшанаваў памяць ахвяр палітычных рэпрэсій
20 кастрычніка 201820 кастрычніка ўрочышчы Курапаты пад Мінскам, вядомае як месца масавага пахавання ахвяр сталінскага тэрору, наведаў хор свяшчэннаслужыцеляў Гродзенскай епархіі. Клірыкі ўзнеслі малітвы аб нявінна забітых, здзейсніўшы памінальную ліцію.
падрабязна » -
20 кастрычніка 2018
20 кастрычніка, напярэдадні Нядзелі 21-й пасля Пяцідзесятніцы, памяці святых айцоў VII Усяленскага сабора, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
У Мінску прайшоў XVIII Пакроўскі Міжнародны фестываль «Державный глас»
20 кастрычніка 2018XVIII Пакроўскі міжнародны фестываль «Державный глас» адбыўся 20 кастрычніка, у першую суботу пасля свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, у Лізавецінскім жаночым манастыры сталіцы.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Сергіеўскім прыходзе горада Мінска
20 кастрычніка 201820 кастрычніка, у суботу сядміцы 21-й пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар прападобных Кірыла і Марыі, бацькоў прападобнага Сергія Раданежскага, Сергіеўскага прыхода горада Мінска.
падрабязна » -
19 кастрычніка 2018
Навуковы форум быў прымеркаваны да 500-годдзя выдання Францыскам Скарынам друкаванай Бібліі і 300-годдзя з дня нараджэння свяціцеля Георгія Каніскага, архіепіскапа Магілёўскага. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларуская Праваслаўная Царква, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Мінская духоўная акадэмія, Мінская духоўная семінарыя, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
падрабязна » -
Святыні хрысціянскага свету прыбудуць у Гомель
19 кастрычніка 20183 лістапада па благаславенню архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана ў Спаса-Праабражэнскі храм Гомеля будуць дастаўлены часціца Рызы Гасподняй у крыжы-машчавіку і каўчэг з мошчамі святой блажэннай старыцы Матроны Маскоўскай.
падрабязна »