-
Літургія на беларускай мове была здзейсненая ў ніжняй царкве Гродзенскага Старога замка
09 верасня 20198 верасня, у рамках святкавання Дня беларускага пісьменства, у ніжняй царкве Старога замка горада Гродна была здзейснена Літургія на беларускай мове. Узначаліў богаслужэнне настаяцель Пакроўскага кафедральнага сабора протаіерэй Георгій Рой. Па словах айца Георгія, верагодна, гэта першая за стагоддзі Літургія, адслужаная на гэтым месцы.
падрабязна » -
Больш за 1240 дзяцей атрымалі падарункі ад Гомельскай епархіі
09 верасня 2019Традыцыйная штогадовая акцыя «Збяры партфель у школу» завяршылася ў Гомельскай епархіі. Прыходы і епархіяльны аддзел па сацыяльнаму служэнню сабралі ахвяраванні для дзяцей з малазабяспечаных, шматдзетных, няпоўных, апякунскіх, прыёмных, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы сем'яў, а таксама для выхаванцаў сацыяльных устаноў і падапечных грамадскіх дабрачынных арганізацый.
падрабязна » -
07 верасня 2019
На выставе прадстаўлены кірылічныя выданні XVII-XVIII стагоддзяў, такія як «Служэбнік» (1601), «Анфалагіён» (1619) «Трыадыён» (1664), «Псалтыр» (1737), рэдкія і ўнікальныя выданні Новага Запавету з фондаў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Гісторыка-археалагічнага кабінета Гомельскай епархіі і Музея Бібліі Інстытута тэалогіі БДУ.
падрабязна » -
Для журналістаў Бабруйска арганізавалі прэс-тур па храмах горада
07 верасня 20194 верасня па благаславенню епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма Бабруйская епархія правяла аднадзённы прэс-тур па храмах горада Бабруйска для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.
падрабязна » -
Адбылася сустрэча архіепіскапа Гродзенскага Арцемія са старшынёй Гродзенскага гарвыканкама
07 верасня 2019Бакі абмеркавалі бягучыя пытанні дзейнасці епархіі, узаемадзеяння з гарадской адміністрацыяй, а таксама выдзялення зямельных участкаў пад будаўніцтва новых храмаў.
падрабязна » -
У Брэсце адбыўся канцэрт духоўнай музыкі «Спадчына святая»
07 верасня 2019Канцэрт быў прымеркаваны да святкавання 1000-годдзя горада над Бугам. Перад пачаткам мерапрыемства адбыўся падзячны малебен Госпаду ў памяць пра юбілей горада. Богаслужэнне здзейсніў архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан.
падрабязна » -
07 верасня 2019
6 верасня ў горадзе над Бугам пачаліся афіцыйныя трохдзённыя ўрачыстасці з нагоды 1000-годдзя горада Брэста. Адным з першых мерапрыемстваў, прысвечаных Брэсцкаму міленіуму, стала правядзенне ўрачыста-святочнай канцэртнай праграмы.
падрабязна » -
У БДМУ адбыўся малебен перад пачаткам навучальнага года
06 верасня 20195 верасня ў інтэрнаце № 4 Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта адбыўся малебен перад пачаткам навучальнага года. Усе жадаючыя студэнты, выкладчыкі, работнікі інтэрната і ўніверсітэта мелі магчымасць папрасіць Божай дапамогі перад пачаткам вучобы і працы.
падрабязна » -
06 верасня 2019
Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацвярджаецца рашэнне савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, якое прадугледжвае выдзяленне грашовых сродкаў для рэалізацыі шасці культурных праектаў.
падрабязна » -
У Полацку адкрыецца праваслаўны сацыяльна-гуманітарны цэнтр
05 верасня 2019Да канца гэтага года пачне працу новы праваслаўны сацыяльна-гуманітарны цэнтр, размешчаны ў мікрараёне Марыненка горада Полацка. Прыход храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы просіць дапамагчы ў зборы гуманітарнай дапамогі і сродкаў для адзінокіх, людзей, якія жывуць у нястачы, або апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
падрабязна » -
VII Летні сямейны лагер прайшоў у Гродзенскай епархіі
05 верасня 2019Праваслаўны сямейны клуб «Адраджэнне», які дзейнічае пры Свята-Марфінскім храме горада Гродна, арганізаваў у вёсцы Парэчча VII Летні сямейны лагер. Працу лагера ўзначаліў каардынатар Гродзенскай епархіі па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства іерэй Аляксандр Гук.
падрабязна » -
Адбылося нарачэнне архімандрыта Амвросія (Шаўцова) у епіскапа Светлагорскага
05 верасня 20194 верасня ў Троннай зале кафедральнага саборнага Храма Хрыста Спасіцеля ў Маскве Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў чын нарачэння архімандрыта Амвросія (Шаўцова), намесніка Мікольскага мужчынскага манастыра горада Гомеля, у епіскапа Светлагорскага, вікарыя Гомельскай епархіі.
падрабязна » -
Свята вянчання адбудзецца ў Тураве 15 верасня
04 верасня 2019У дзень памяці святых Пятра і Фяўронні ўсе жадаючыя пары праваслаўнага веравызнання змогуць спалучыцца царкоўным шлюбам на святой Тураўскай зямлі — у калысцы Праваслаўя на Палессі. Таінства вянчання ва ўрачыстай абстаноўцы будзе здзяйсняць епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай акадэміі пачаўся новы навучальны год
04 верасня 20191 верасня ў Свята-Духавым кафедральным саборы сталіцы адбыўся ўрачысты малебен з нагоды пачатку новага навучальнага года, а 3 верасня ў акадэміі прайшло пасяджэнне Вучонага савета.
падрабязна » -
У Жыровічах адбыўся круглы стол беларускіх і замежных літаратараў
04 верасня 201931 жніўня ў актавай зале Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра прайшоў круглы стол беларускіх і замежных літаратараў на тэму «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго». Удзел у ім прынялі прадстаўнікі 14 краін.
падрабязна »