Епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан узнёс малітвы аб упакаенні воінаў-вызваліцеляў

22 чэрвеня 2017

top.jpg

22 чэрвеня 2017 года епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан у саслужэнні сакратара Гомельскай епархіі протаіерэя Георгія Алампіева і духавенства Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора Гомеля узначаліў Бажэственную літургію ў кафедральным саборы.

За Літургіяй архіерэй ўзнёс малітвы аб правадырах і ваярах, што жыццё сваё за веру і Бацькаўшчыну аддалі, а пасля звярнуўся да багасольцаў са словамі архіпастырскага павучання.

Па заканчэнні богаслужэння епіскап Сцяфан у саслужэнні духавенства сабора здзейсніў паніхіду па воінах, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

***

У 1941 годзе, у дзень Усіх святых, зямлі Рускай, нацысцкая Германія напала на Савецкі Саюз.

У гэты дзень месцазахавальнік Патрыяршага прастола мітрапаліт Сергій (Страгародскі) звярнуўся з пасланнем «Да пастыраў і пасомых Хрыстовай Праваслаўнай Царквы»:

«Не ў першы раз даводзіцца рускаму народу вытрымліваць выпрабаванні. З Божаю дапамогай і на гэты раз ён развее ў прах фашысцкую варожую сілу. Нашы продкі не падалі духам і пры горшым становішчы таму, што памяталі не аб асабістых небяспеках і выгодах, а аб святым сваім абавязку перад Радзімай і верай, і выходзілі пераможцамі. Не пасаромім жа іх слаўнага імя і мы — праваслаўныя, родныя ім і па плоці, і па веры. Айчына абараняецца зброяй і агульным народным подзвігам, агульнай гатоўнасцю паслужыць Айчыне у цяжкую гадзіну выпрабаванняў ўсім, чым кожны можа. Тут ёсць справа рабочым, сялянам, навукоўцам, жанчынам і мужчынам, юнакам і старым. Кожны можа і павінен унесці ў агульны подзвіг сваю долю працы, клопату і майстэрства».

Гомельская епархія / Church.by