Епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый наведаў дзіцячы палатачны лагер

08 жніўня 2017

top.jpg

4 жніўня епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый наведаў дзіцячы праваслаўны намётавы лагер, арганізаваны прыходам храма святых апосталаў Пятра і Паўла горада Астравец.

Дзеці гасцінна сустрэлі ўладыку Парфірыя, прачыталі на памяць вершы, праспявалі песню, распавялі пра лагер і пра сябе.

Архіпастыр азнаёміўся з жыццём лагера, агледзеў яго тэрыторыю і ля вогнішча пагутарыў з дзецьмі і выхавацелямі.

З'яжджаючы з лагера, уладыка Парфірый пажадаў, каб рабяты атрымалі духоўную карысць і незабыўныя ўражанні.

Лідская епархія / Church.by