Епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый наведаў дзіцячы праваслаўны лагер «Нашчадкі»

19 ліпеня 2019

top.jpg

17 ліпеня 2019 года епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый наведаў з архіпастырскім візітам дзіцячы праваслаўны лагер «Нашчадкі» парафіі храма Праабражэння Гасподняга горада Смаргонь.

Дзеці, выкладчыкі, настаяцель протаіерэй Анатоль Рэзановіч і клірык храма іерэй Аляксандр Дзяшук і сустрэлі ўладыку з букетам палявых кветак. Нягледзячы на дажджлівае надвор'е, настрой ва ўсіх адпачывальнікаў быў сонечным.

Другі дзень у лагеры праходзіў пад тэматычнай назвай «Дзень малой радзімы». Хлопцы і дзяўчаты перад уладыкам, бацюшкамі і гасцямі з гарадскіх СМІ творча прадставілі дэвізы сваіх атрадаў, праспявалі гімн лагера і выканалі песні пад гітару.

Займальна і нязмушана прайшла гутарка ўладыкі з рабятамі. Пытанні былі, на першы погляд, простыя, але ў той жа час глыбокія і па-дзіцячы пранікнёныя. Епіскапу Парфірыю давялося адказаць на самыя розныя пытанні дапытлівых школьнікаў: «Ці ёсць душа ў жывёл?», «Ці балюча і страшна паміраць?», «Як уладыка ставіцца да смартфонаў і іншых гаджэтаў сучаснага жыцця?» і інш.

Ля вогнішча хлопцы і дзяўчаты атрымалі ад уладыкі салодкія падарункі, а ў якасці падзякі выступілі з кароткай творчай праграмай. У сваім заключным слове да рабят уладыка падзякаваў за жывую цікавасць дзяцей да веры і Царквы, за іх выдатныя плакаты і добры настрой у лагеры, нягледзячы на надвор'е. У канцы сустрэчы ўладыка бланаславіў дзяцей і ўручыў ім абразкі.

Лідская епархія / Сhurch.by