Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын вялікага асвячэння храма Святой Жыццепачатнай Троіцы аграгарадка Маркава
20 снежня 202119 снежня 2021 года, у дзень памяці свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх, Цудатворца, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын вялікага асвячэння храма Святой Жыццепачатнай Тройцы аграгарадка Маркава і ўзначаліў Літургію.
Яго Праасвяшчэнству саслужылі: сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Віталь Багданёнак, настаяцель храма протаіерэй Мікалай Пешка, клірыкі Маладзечанскага благачыння.
Дыяканскі чын здзейсніў дыякан Дзмітрый Яцэнка.
На малым уваходзе ў сувязі з заканчэннем капітальнага рамонту храма Святой Жыццепачатнай Троіцы аграгарадка Маркава протаіерэй Мікалай Пешка быў узнагароджаны правам нашэння наперснага крыжа з упрыгожваннямі.
Пасля патроенай екценні была ўзнесена малітва аб беларускім народзе і малітва аб спыненні распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі.
Пропаведзь перад прычасцем прамовіў протаіерэй Мікалай Пешка.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі ўладыка Павел і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне свята.
Па заканчэнні богаслужэння епіскап Павел узнагародзіў Граматамі Патрыяршага Экзарха за працу ў славу Царквы Хрыстовай: Сагататыляна Самвела Аляксандравіча, Сяргея Паўла Анатольевіча, Кохан Таццяну Віктараўну. Архіерэйскімі граматамі былі ўзнагароджаны: Рудніцкі Сяргей Іванавіч, Вольга Георгіеўна Капіца, Грышкевіч Людміла Уладзіміраўна.
Затым ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан і свяшчэннаслужыцеляў з асвячэннем храма, прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.