Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў закладку памятнай капсулы ў падмурак будуемага храма ў гонар святых новамучанікаў зямлі Беларускай у горадзе Дзяржынску

09 лістапада 2021

top.jpg

7 лістапада 2021 года епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў закладку памятнай капсулы ў падмурак будуемага храма ў гонар святых новамучанікаў зямлі Беларускай у горадзе Дзяржынску.

Яго Праасвяшчэнству саслужылі: сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Віталь Багданёнак, благачынны Дзяржынскай акругі протаіерэй Барыс Палтаржыцкі, настаяцель храма Узнясення Гасподняга горада Фаніпаля протаіерэй Уладзімір Бадзюлькін, настаяцель храма ў гонар святых новамучанікаў зямлі Беларускай у горадзе Дзяржынску.

Па заканчэнні богаслужэння епіскап Павел звярнуўся да прысутных са словам павучання.

Маладзечанская епархія/Church.by