Епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій правёў сустрэчы з прадстаўнікамі адміністрацыі ўстаноў адукацыі Полацка і Наваполацка
13 мая 202112 мая 2021 года епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій сустрэўся за круглым сталом з дырэктарамі наваполацкіх устаноў адукацыі.
На сустрэчы, якая была арганізавана ў рамках рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва па адукацыі Полацкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і ўстаноў адукацыі Наваполацка на 2021-2025 гады, таксама прысутнічалі намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наваполацкага гарвыканкама Наталля Сцягашава, намеснік вучэбнага аддзела па адукацыі Алеся Шарлай, начальнік аддзела па выхаваўчай і сацыяльнай рабоце ДУ «Наваполацкі гарадскі вучэбна-метадычны кабінет» Маргарыта Брыкун.
Падчас сустрэчы епіскап Ігнацій выказаў прапановы па працы з навучэнцамі і прывёў прыклады праектаў па праваслаўнай асвеце ва ўстановах адукацыі іншых гарадоў. Дырэктары школ падзяліліся сваім вопытам работы па духоўна-маральнаму выхаванню на аснове праваслаўнай культуры і выказалі падзяку ў адрас святароў Полацкай епархіі за плённае супрацоўніцтва.
Сустрэча ў нефармальнай абстаноўцы скончылася абмеркаваннем планаў па супрацоўніцтве.
У той жа дзень кіраўнік Полацкай епархіі сустрэўся з намеснікамі дырэктараў па выхаваўчай працы і выкладчыкамі па грамадзянска-патрыятычнаму і маральнаму выхаванню ўстаноў адукацыі горада Полацка. Сустрэча, арганізаваная ў сярэдняй школе №16 горада Полацка, адбылася ў рамках праграмы супрацоўніцтва на 2021 – 2025 гады паміж Упраўленнем па адукацыі Полацкага райвыканкама і благачыннем Полацкай царкоўнай акругі. У ходзе сустрэчы з удзелам намесніка начальніка па адукацыі Полацкага райвыканкама Таццяны Цітовай была прааналізавана работа па духоўна-маральнаму выхаванню за папярэднія гады, пазначаныя найбольш прадуктыўныя формы работы і намечаны планы на будучыню. Выкладчыкі падзяліліся сваім вопытам.
У сваю чаргу епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій адзначыў, што вельмі многае залежыць ад настаўніка. Прыклад кожнага выкладчыка пакідае след у вучні на ўсё жыццё і, галоўнае, каб у чалавеку была закладзена маральнасць з дзяцінства. Уладыка таксама адзначыў, што прыкладам для падрастаючага пакалення навучэнцаў Полацкага раёна, у першую чаргу, павінна быць жыццё прападобнай Еўфрасінні Полацкай і свяшчэннамучаніка Канстанціна Жданава, прасвітара Шаркаўшчынскага.
У завяршэнне сустрэчы епіскап Ігнацій пажадаў усім моцнага здароўя і Божага благаславення.