Кіналекторый «Прывіды цара Ірада ў сучасным грамадстве» прайшоў у Чашніках
27 лістапада 2017У рамках міжнароднай акцыі «Тыдзень за жыццё — Міхайлаўскія дні — 2017» у гарадскім доме культуры горада Чашнікі адбыўся кіналекторый «Прывід цара Ірада ў сучасным грамадстве». У мерапрыемстве прынялі ўдзел 170 вучняў 8-11 класаў з трох гарадскіх школ.
Аб шкодзе абортаў як з фізічнага, так і з духоўнага боку дзецям распавялі благачынны Чашніцкай акругі протаіерэй Уладзімір Каляда, урач-акушэр-гінеколаг гарадской бальніцы Жанна Васільеўна Кошалева, дырэктар нядзельнай школы Таццяна Анатольеўна Плаўнік.
Падборку відэаматэрыялу падрыхтавалі сёстры міласэрнасці прыхода храма Праабражэння Гасподняга горада Чашнікі.
Кіналекторый завяршыўся малітвай да Прасвятой Багародзіцы.