Клірыкі Ваўкавыскага благачыння правялі кансультацыю для працаўніц свячных скрынь

20 сакавіка 2019

top.jpg

18 сакавіка 2019 года ў нядзельнай школе Петра-Паўлаўскага сабора горада Ваўкавыска сабраліся жанчыны, якія нясуць послух у храмах. Іерэй Аляксандр Богдан і іерэй Віталь Варабей правялі гутарку з прысутнымі.

Святары нагадалі парафіяльным працаўніцам, што трэба быць максімальна ветлівымі з прыходзячымі людзьмі.

Айцец Аляксандр і айцец Віталь распавялі пра сімволіку царкоўнай свечкі і папрасілі свечніц нагадваць людзям, што свечка сама па сабе за іх маліцца не будзе, а служыць толькі дадаткам да малітвы як прыватная ахвяра.

Былі закрануты і іншыя падобныя пытанні. Сход прайшоў у добрай прыязнай атмасферы.

Гродзенская епархія / Church.by