Калектыву 11-й гарадской клінічнай бальніцы ўручана грамата Патрыяршага Экзарха
28 кастрычніка 201727 кастрычніка 2017 года старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 95-годдзя з дня ўтварэння УАЗ «11-я гарадская клінічная бальніца». Калектыву бальніцы была ўручана грамата Патрыяршага Экзарха ў сувязі са знамянальнай датай.
Шэраг супрацоўнікаў бальніцы былі ўдастоены грамат Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню БПЦ за ўклад у сацыяльнае служэнне Царквы і справы міласэрнасці.
На свяце гучалі словы падзякі як у адрас людзей у белых халатах, так і ў адрас прадстаўнікоў Царквы. Галоўны ўрач УАЗ «11-я гарадская клінічная бальніца» Жанна Казачонак падзякавала Беларускай Праваслаўнай Царкве за ўдзел у жыцці бальніцы. Асаблівымі словамі ўдзячнасці быў адзначаны рэспубліканскі праект «Дарогай Міласэрнасці — дапамогу хоспісам Беларусі», які рэалізуецца на базе паліятыўнага аддзялення «Хоспіс» пры 11-й бальніцы. Гэты праект — сумеснае дзецішча Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Протаіерэй Кірыл Шолкаў уручыў у дар Жанне Віктараўне ікону лекара-страстацерпца Яўгена Боткіна і адзначыў велізарны ўклад бальніцы у супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства аховы здароўя.