Каманда Брацтва апостала Іаана Багаслова з Мінска заняла трэцяе месца ў міжнароднай інтэлектуальнай гульні, прысвечанай 800-годдзю Аляксандра Неўскага

06 лістапада 2021

top.jpg

4 лістапада, у свята Казанскай іконы Божай Маці, Сінадальны аддзел па справах моладзі РПЦ і Выдавецкі савет РПЦ правялі інтэлектуальную гульню, прысвечаную 800-годдзю з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.

Мерапрыемства прайшло ў анлайн-фармаце на платформе Zoom. У гульні прынялі ўдзел больш за 40 каманд. У іх ліку прадстаўнікі Маскоўскай мітраполіі, Якуцкай, Тальяцінскай, Какшатаўскай і Акмолінскай, Чалябінскай, Пяцігорскай, Ханты-Мансійскай, Сургуцкай епархій, Беларускага Экзархату і Патрыяршага Экзархату ў Паўднёва-Усходняй Азіі і іншых краін.

У склад журы ўвайшлі намеснік старшыні Выдавецкага савета РПЦ іераманах Макарый (Камагораў), супрацоўнік Сінадальнага аддзела па справах моладзі РПЦ дыякан Яўген Есаўленка, кіраўнік Музея ратнай гісторыі Масквы на Круціцкім падвор'і Віктар Кралін. Вядучым гульні выступіў выкладчык Літаратурнага інстытута імя Горкага, галоўны рэдактар інтэрнэт-партала аб праваслаўнай літаратуры «Правчтение.ру» Сяргей Аруцюнаў.

Па прычыне вялікай колькасці зарэгістраваных удзельнікаў, гульня праходзіла ў два туры.

Па выніках гульні першае месца заняла каманда «Вундэркінды» з Есентукоў, другое – каманда «Знаменцы» з Масквы. Трэцяе месца падзялілі паміж сабой каманда Брацтва апостала Іаана Багаслова з Мінска і каманда «Дружына» з Масквы.

Узнагароджанне пераможцаў гульні адбудзецца ў рамках работы маладзёжнай секцыі XXX Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў у Маскве.

pravoslavmolodezh.ru/Church.by