Конкурс малюнкаў на асфальце «Мая дружная сям'я» прайшоў у Аляксандра-Неўскім прыходзе Рагачова

11 ліпеня 2017

top.jpg

Святкаванне Дня сям'і, любві і вернасці ў Рагачоўскім благачынні Гомельскай епархіі пачалося 8 ліпеня з конкурсу малюнка на асфальце «Мая дружная сям'я». Дзятва прыхода храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага з захапленнем малявала сваіх бацькоў, брацікаў і сястрычак, бабуль і дзядуль, свае дамы, храмы і ангелаў над імі. Дарослыя, спрабуючы крышачку дапамагчы сваім дзецям, зусім па-дзіцячаму захапляліся гэтай сур'ёзнай справай. Сумеснай творчасці рабяты і бацькі радаваліся больш, чым падарункам, а яшчэ радаваліся адзін за аднаго, адчуваючы, што прыход — гэта таксама сям'я.

Моладзь прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца гарадскога пасёлка Карма, які таксама адносіцца да Рагачоўскага благачыння, павіншавала традыцыйнымі рамонкамі сем'і, якія адпачывалі ў пасялковым скверы. Рабяты распавядалі сем'ям аб свяце, аб святых Пятры і Фяўронні, а таксама ўручалі інфармацыйныя буклеты. У самым Нікольскім храме галоўныя святочныя мерапрыемствы прайшлі 9 ліпеня па заканчэнні Літургіі. Вернікаў чакалі віншаванні і падарункі.

У нядзельны дзень на Свята-Траецкай крынічцы у вёсцы Свержань свята сям'і, любві і вернасці аб'яднала сем'і прыходаў храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Рагачове і храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Доўск. Пасля малебна святым князю Пятру і княгіні Фяўронні Мурамскім іерэй Георгій Арлоўскі павіншаваў усіх са святам і распавёў, чаму можа нас сёння навучыць жыццё святых заступнікаў сям'і. Святочную праграму прадоўжылі віктарына і вясёлыя «Сямейныя старты», у якіх перамагалі не самыя хуткія, а самыя дружныя і клапатлівыя сям'і. Стомленыя рухавымі гульнямі бацькі ў спакойнай абстаноўцы змаглі пагаварыць з айцом Георгіем аб праблемах сям'і і выхавання дзяцей, у той час як няўрымслівая дзятва, асвойваючы розныя тэхнікі рукадзелля, рыхтавала дарослым сюрпрызы. А для саміх рабят сюрпрызам стаў незвычайны «абрус-самабранка»: яе прысмакамі трэба было абавязкова пачаставаць іншых. Так рабяты змаглі не толькі падсілкавацца любімымі прысмакамі, але і пасябраваць. Сем'і павезлі з сабой не толькі чыстую ваду Свята-Траецкай крыніцы, але і шмат прыемных эмоцый, сонечна-рамонкавыя настрой, падзелкі і падарункі.

Гомельская епархія / Church.by