Каўчэг з часціцамі мошчаў 54-х навамучанікаў Царквы Рускай прынесены ў Мінск

18 лістапада 2017

top.jpg

18 лістапада 2017 года, напярэдадні Нядзелі 24-й пасля Пяцідзесятніцы, перад пачаткам усяночнага трывання ў Свята-Духаў кафедральны сабор горада Мінска быў прынесены каўчэг з часціцамі мошчаў 54-х новамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай.

Богаслужэнне ў кафедральным саборы ўзначаліў архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі, старшыня парафіяльнай рады сабора. Усе, хто наведаў галоўны храм Мінска ў гэты дзень, змаглі пакланіцца святыні.

Каўчэг з мошчамі святых новамучанікаў будзе знаходзіцца ў Свята-Духавым кафедральным саборы да 21 лістапада, пасля чаго будзе дастаўлены ў Маладзечанскую епархію. Больш падрабязную інфармацыю аб святыні і графіку яе знаходжання ў межах Беларускай Праваслаўнай Царквы можна атрымаць тут.

Church.by

Фотарэпартаж