Хрэсны водны сплаў «Па родных мясцінах з малітвай» праходзіць у Навагрудскай епархіі
22 чэрвеня 201719 чэрвеня па благаславенню архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя пачаўся чатырохдзённы епархіяльны водны крыжовы сплаў на байдарках «Па родных мясцінах з малітвай».
Больш за 30 удзельнікаў — парафіяне, моладзь, святары — праходзяць па рацэ Нёман шлях працягласцю 70 км. Мэта сплаву — асвяціць малітвай Навагрудскі край, далучыць моладзь да духоўнага жыцця.
Пачаўся першы дзень агульнай малітвай на беразе Нёмана каля вёскі Панямонь. Першым прывалам стаў аграгарадок Шчорсы Навагрудскага раёна. Тут удзельнікаў сплаву сустракаў настаяцель храма вялікамучаніка Дзімітрыя Салунскага іерэй Дзімітрый Пачобут з прыхаджанамі.
Багамольцы хрэсным ходам прайшлі ад ракі да храма, дзе адбыўся малебен.
Пасля трапезы адбылася духоўна-асветніцкая сустрэча. Прыхаджане храма страстацерпцаў Барыса і Глеба горада Навагрудка падрыхтавалі канцэртную праграму.