Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборы Святога Архангела Міхаіла ў горадзе Слуцку

19 мая 2022

top.jpg

19 мая 2022 года, у чацвер 4-га тыдня пасля Вялікадня, дзень праведнага Іава Шматпакутнага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Слуцкай епархіі, здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборы Святога Архангела Міхаіла ў горадзе Слуцку.

Уладыку Веніаміна пры ўваходзе ў храм сустракаў старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Леанідавіч Гога.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: выконваючы абавязкі сакратара Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення іераманах Георгій (Рудко); благачынны Слуцкай царкоўнай акругі, настаяцель Міхайлаўскага кафедральнага сабора горада Слуцка протаіерэй Ігар Штэпа; госці ў свяшчэнным сане і клірыкі сабора.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Ігар Мартыс.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам рэгента іерэя Паўла Штэпы.

Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб аднаўленні міру.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Антоній Яфіменка.

Па заканчэнні Бажэственнай літургіі быў здзейснены падзячны малебен. Затым Яго Высокапраасвяшчэнства звярнуўся да прысутных са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў протаіерэя Ігара Штэпу з 50-гадовым юбілеем і паднёс іерэйскае адзенне залатога колеру, святую прасфору і букет руж. Таксама архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній накіраваў настаяцелю храма віншавальны адрас.

У слове ў адказ айцец Ігар падзякаваў уладыку Веніяміна за архіпастырскі візіт і паднёс букет белых руж.

Затым айца настаяцеля цёпла павіншавалі клірыкі, хор і прыхаджане храма.

У завяршэнне мітрапаліт Веніямін павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Слуцкая епархія/Сhurch.by

Фотарэпартаж